Лукашэнка павялічыў пенсіённы бюджэт Беларусі

Прэзідэнт скарэкціраваў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2022 год і даў права самастойна пераразмяркоўваць субвенцыі.
Sputnik
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Беларусі на 2022 год зменены прэзідэнцкім указам, дакумент пад №444 ад 28 снежня апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога даходы ФСАН павінны вырасці прыкладна на 302,5 млн рублёў, а выдаткі вырасці на 189 млн. У тым ліку фонду дадаюць субвенцый на розныя віды пенсій і дзіцячых дапамог.
ФСАН дадзена права пераразмяркоўваць субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту і расходы на фінансаванне пенсій і дапамог у межах агульных гадавых назначэнняў. Таксама фінансавыя аперацыі за 2022 год могуць ажыццяўляцца яшчэ на працягу студзеня 2023 года.
Самая свежая справаздача ФСАН за гэты год датаваная 1 кастрычніка. У ёй гаворыцца, што ўсяго ў фонд паступіла больш за 16 мільярдаў рублёў.
Традыцыйна з іх большая частка – абавязковыя ўзносы. Іх аб’ём восенню быў звыш 14,7 млрд рублёў.
Выдаткі тады склалі каля 15,3 млрд. На выплату пенсій пайшло 11,8 млрд, на бальнічныя лісты, на догляд за інвалідамі і на "пахавальныя" – 3,2 млрд.

Колькі пенсіянераў

Фонд так ці інакш закранае большую частку насельніцтва – каля 8,2 млн чалавек. Гэта або атрымальнікі выплат, або эканамічна актыўнае насельніцтва, за кошт якога (галоўным чынам ад работадаўцаў) папаўняецца бюджэт ФСАН.
Мяркуючы па сакавіцкіх даных фонду, у краіне больш за 2 млн пенсіянераў. З іх ва ўзросце звыш 70 гадоў – 1,1 млн чалавек. Сярод працуючых самая масавая ўзроставая група – ад 30 да 40 гадоў, такіх 1,6 млн.

Фонду 100 гадоў

Цяперашняя сістэма ФСАН пачала фарміравацца 100 гадоў таму, калі Саўнаркам БССР стварыў упраўленне сацстрахавання пры Наркамаце сацыяльнага забеспячэння. Затым сацстрахаванне перадалі прафсаюзам.
У Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва гэтую сістэму пераўтварылі ў 1993 годзе, і тады ФСАН падпарадкавалі Саўміну. А з 1994 года фонд перадалі ў распараджэнне Мінпрацы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Лукашэнка назваў умову свайго выхаду на пенсію
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу