Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін даручыў увесці рэжым спынення агню ў зоне СВА на Каляды

У Крамлі заклікалі зрабіць тое ж самае і ўкраінскі бок, каб даць магчымасць мірным жыхарам наведаць калядныя службы.
Sputnik
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў увесці рэжым спынення агню па ўсёй лініі судакранання ва Украіне на Каляды, паведаміла ў чацвер прэс-служба Крамля.
Адпаведнае даручэнне было дадзена міністру абароны Сяргею Шайгу.
"Улічваючы зварот Свяцейшага Патрыярха Кірыла, даручаю Міністру абароны Расійскай Федэрацыі ўвесці з 12:00 6 студзеня 2023 года да 24:00 7 студзеня 2023 года рэжым спынення агню па ўсёй лініі баявога судакранання бакоў ва Украіне", - гаворыцца ў паведамленні.
У Крамлі заклікалі ўкраінскі бок таксама аб'явіць рэжым спынення агню, зыходзячы з таго, што ў раёнах баявых дзеянняў пражывае вялікая колькасць праваслаўных грамадзян.
"Заклікаем украінскі бок абвясціць рэжым спынення агню і даць магчымасць ім (праваслаўным - Sputnik) наведаць службы ў Калядную куццю, а таксама ў Дзень Раства Хрыстова".
Раней устанавіць у зоне СВА перамір'е на Раство прапанаваў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён звярнуўся да ўсіх бакоў канфлікту з просьбай спыніць агонь з 12 гадзін 6 студзеня па 24:00 7 студзеня, каб даць магчымасць праваслаўным вернікам наведаць богаслужэнне на куццю і на Каляды.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Патрыярх Кірыл заклікаў устанавіць каляднае перамір’е ў зоне СВА
Ваенныя РФ знішчылі звыш 55 экстрэмістаў "батальёна Шэйха Мансура" ў ДНР
Ветэраны і школьнікі адправілі каштоўную гуманітарку ў Данецк
Лаўроў даў ацэнку украінскім палітыкам
Крамлю нічога невядома: Пяскоў аб новым "мірным плане" Зяленскага