https://bel.sputnik.by/20221229/laro-da-atsenku-ukranskm-paltykam-1070679657.html
Лаўроў даў ацэнку украінскім палітыкам
Лаўроў даў ацэнку украінскім палітыкам
Sputnik Беларусь
З самага пачатку спецаперацыі Масква выказвала гатоўнасць праводзіць перагаворы, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні ўвёў на іх забарону. 29.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-29T09:12+0300
2022-12-29T09:12+0300
2022-12-29T09:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
бяспека
палітыка
сяргей лаўроў
кіеў
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1d/1070677521_0:100:2803:1676_1920x0_80_0_0_a2f607e02660be96a815547e04e190e4.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Цяперашнія ўкраінскія палітыкі недагавораздольныя, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.На яго думку, складана сказаць, ці засталіся ва Украіне адэкватныя палітыкі – такія, з кім можна было б весці размову."Ці можа нейкая разумная палітычная фігура з’явіцца ў Кіеве пазней? Пажывём – убачым", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС."Формула міру"Дыпламат таксама ўдакладніў, што Масква не будзе ні з кім размаўляць на аснове "формулы міру", якую прапанаваў Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, відавочна, што Кіеў сам да дыялогу не гатоў.На думку Лаўрова, Зяленскі, вылучаючы рознага роду ідэі і "формулы міру", "мае ілюзію дамагчыся пры дапамозе Захаду вываду нашых войск з расійскай тэрыторыі Данбаса, Крыма, Запарожжа і Херсоншчыны, выплаты Расіяй рэпарацый, яўкі "з пакаяннем у міжнародныя трыбуналы" і гэтак далей"."Зразумела, мы на такіх умовах ні з кім размаўляць не будзем", - заявіў Лаўроў.Раней МЗС Украіны прапанавала правесці ў канцы лютага на пляцоўцы ААН "мірны саміт" з удзелам генеральнага сакратара арганізацыі Антоніу Гутэрыша як магчымага пасрэдніка.Пры гэтым у Кіеве заявілі, што Расію варта было б запрашаць на іх пасля "міжнароднага суда".Як заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, Масква ніколі не прытрымлівалася чужых умоў, а арыентавалася толькі на здаровы сэнс і свае мэты.Перагаворы Расіі і УкраіныНагадаем, у першы ж дзень расійскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перагаворы.Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два – 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перагаворы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што перагаворы з Украінай фактычна прыпыніліся.Як заявіў Лаўроў, некалькі праведзеных раундаў перагавораў паказалі, што знайсці ўзаемапрымальныя дамоўленасці можна. Аднак перагаворны працэс прадэманстраваў поўную несамастойнасць Зяленскага ў прыняцці важных рашэнняў."Ужо ў красавіку па ўказцы англасаксаў, зацікаўленых у прадаўжэнні баявых дзеянняў, ён хутка спыніў перагаворы і рэзка ўзмацніў жорсткасць сваёй пазіцыі", - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.Прэзідэнт Украіны 4 кастрычніка адобрыў рашэнне СНБА аб немагчымасці правядзення перагавораў з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала рашэнне Кіева адмовіцца ад перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным "тупіком Зяленскага".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
расія
кіеў
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1d/1070677521_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_5b86953d77b603a5bc483f947ff3cfa2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, палітыка, сяргей лаўроў, кіеў, масква, перагаворы, мзс рф
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, палітыка, сяргей лаўроў, кіеў, масква, перагаворы, мзс рф
Лаўроў даў ацэнку украінскім палітыкам
З самага пачатку спецаперацыі Масква выказвала гатоўнасць праводзіць перагаворы, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні ўвёў на іх забарону.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Цяперашнія ўкраінскія палітыкі недагавораздольныя, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Цяперашняя абойма ўкраінскіх палітыкаў усім добра вядома сваёй недагавораздольнасцю. Большасць з іх – адкрытыя русафобы", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю РІА Навіны.
На яго думку, складана сказаць, ці засталіся ва Украіне адэкватныя палітыкі – такія, з кім можна было б весці размову.
"Ці можа нейкая разумная палітычная фігура з’явіцца ў Кіеве пазней? Пажывём – убачым", - сказаў кіраўнік расійскага МЗС.
Дыпламат таксама ўдакладніў, што Масква не будзе ні з кім размаўляць на аснове "формулы міру", якую прапанаваў Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, відавочна, што Кіеў сам да дыялогу не гатоў.
На думку Лаўрова, Зяленскі, вылучаючы рознага роду ідэі і "формулы міру", "мае ілюзію дамагчыся пры дапамозе Захаду вываду нашых войск з расійскай тэрыторыі Данбаса, Крыма, Запарожжа і Херсоншчыны, выплаты Расіяй рэпарацый, яўкі "з пакаяннем у міжнародныя трыбуналы" і гэтак далей".
"Зразумела, мы на такіх умовах ні з кім размаўляць не будзем", - заявіў Лаўроў.
Раней МЗС Украіны прапанавала правесці ў канцы лютага на пляцоўцы ААН "мірны саміт" з удзелам генеральнага сакратара арганізацыі Антоніу Гутэрыша як магчымага пасрэдніка.
Пры гэтым у Кіеве заявілі, што Расію варта было б запрашаць на іх пасля "міжнароднага суда".
Як заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, Масква ніколі не прытрымлівалася чужых умоў, а арыентавалася толькі на здаровы сэнс і свае мэты.
Перагаворы Расіі і Украіны
Нагадаем, у першы ж дзень расійскай спецаперацыі Кіеў і Масква выказалі гатоўнасць праводзіць перагаворы.
Першы раунд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два – 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Потым перагаворы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Чацвёртая вочная сустрэча прайшла ў Стамбуле 29 сакавіка. 14 мая Уладзімір Пуцін заявіў, што перагаворы з Украінай фактычна прыпыніліся.
Як заявіў Лаўроў, некалькі праведзеных раундаў перагавораў паказалі, што знайсці ўзаемапрымальныя дамоўленасці можна. Аднак перагаворны працэс прадэманстраваў поўную несамастойнасць Зяленскага ў прыняцці важных рашэнняў.
"Ужо ў красавіку па ўказцы англасаксаў, зацікаўленых у прадаўжэнні баявых дзеянняў, ён хутка спыніў перагаворы і рэзка ўзмацніў жорсткасць сваёй пазіцыі", - адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.
Прэзідэнт Украіны 4 кастрычніка адобрыў рашэнне СНБА аб немагчымасці правядзення перагавораў з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава назвала рашэнне Кіева адмовіцца ад перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным "тупіком Зяленскага".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь