Праблему збою касавых апаратаў у крамах вывучыць рабочая група

Масавы збой у рабоце касавых апаратаў, якія абслугоўваюцца буйной кампаніяй "Тусон", адбыўся ў Беларусі 2 студзеня.
Sputnik
МІНСК, 9 сту – Sputnik. У Беларусі створана рабочая група, якая зоймецца вырашэннем праблем, звязаных з масавым збоем у працы касавых апаратаў, што абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон", паведамілі ў міністэрстве па падатках і зборах у панядзелак.

"МПЗ інфармуе аб рабочай групе па вырашэнні праблем у працы гандлёвых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА "Тусон", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале ведамства.

Там удакладняецца, што адпаведны дакумент быў падпісаны міністэрствам 6 студзеня. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі МПЗ, а таксама МАРГа, Дзяржстандарту і самой кампаніі "Тусон".
"Рабочая група забяспечвае каардынацыю дзеянняў зацікаўленых па вырашэнні ў адпаведнасці з кампетэнцыяй праблем у працы гандлёвых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюць касавае абсталяванне ТАА "Тусон", - сказана ў паведамленні.

Вялікі збой па ўсёй краіне

Як паведамлялася, 2 студзеня з-за збояў касавага абсталявання ў Беларусі не працавалі некаторыя крамы, гандлёвыя аб’екты і АЗС. Праблемы назіраліся ў розных рэгіёнах краіны.
У прыватнасці, яны закранулі функцыі больш за 50 заправак "Беларуснафты". У кампаніі распавялі аб збоях у працы рэгістратараў фіскальных чэкаў. Такія ж праблемы з аплатай назіраліся ў сетцы крам "Востраў чысціні і густу", "Еўраопт", "Спортмайстар", шэрагу будаўнічых гіпермаркетах.
Некаторыя гандлёвыя аб’екты не змаглі адкрыцца, дзесьці аплату прымалі толькі гатоўкай. Аказалася, што праблемы пачаліся яшчэ ў ноч на 2 студзеня і назіраліся там, дзе тэрміналы і касавыя апараты абслугоўваюцца кампаніяй "Тусон".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Вялікі збой у працы касавага абсталявання да гэтага часу не ліквідаваны