Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Урад Беларусі адобрыў пагадненне з Расіяй аб канкурэнцыі

Праводзіць далейшыя перагаворы па дадзеным пагадненні, а таксама падпісваць сам дакумент упаўнаважаны МАРГ.
Sputnik
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Беларускі ўрад адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб адзіных правілах канкурэнцыі, гэта вынікае з пастановы Саўміна №736 ад 31 кастрычніка 2022 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Адобрыць праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб адзіных правілах канкурэнцыі ў якасці асновы для правядзення перагавораў", - гаворыцца ў дакуменце.
Таксама Саўмін упаўнаважыў міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) правесці адпаведныя перагаворы па гэтым праекце пагаднення.
Пры неабходнасці МАРГ зможа ўносіць у яго змены, калі яны не будуць мець прынцыповага характару. Таксама гэта беларускае ведамства зможа падпісаць пагадненне, калі бакі дасягнуць дамоўленасці і ўхваляць праект пагаднення.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Узаемавыгадны дакумент

Раней у МАРГ адзначалі, што міжурадавае пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі дасць магчымасць стварыць для суб’ектаў адзіныя правілы гульні на рынках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Акрамя таго, пагадненне дасць магчымасць антыманапольным органам дзвюх краін сумесна рэагаваць на антыканкурэнтныя практыкі і выпрацоўваць адзіныя падыходы па іх устараненні.
Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Саюзнай праграмы аб адзіных правілах канкурэнцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў павялічыць фінансаванне саюзных праграм
Пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы падпішуць Беларусь і Расія
Беларускія кампаніі змогуць лавіць рыбу ў расійскіх водах
Зацверджана пагадненне аб тэхналагічных аперацыях у Саюзнай дзяржаве
Калі можа з’явіцца адзіная валюта Саюза Беларусі і Расіі