МІНСК, 12 сту – Sputnik. Цяпер праведзена істотная работа па фарміраванні прававой базы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на спецыяльнай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Раней стала вядома, што прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся аб тым, што прыродны газ рэспубліка будзе атрымліваць па прымальнай цане на аснове трохгадовых кантрактаў.
"Нягледзячы на выкананне большасці мерапрыемстваў (саюзных праграм - Sputnik), прыкметных зрухаў, перш за ўсё ў сферах энергетыкі, прамысловасці, транспарту, Беларусь пакуль што не адчула", - цытуе Аляксандра Лукашэнку "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле яго слоў, пытанне фарміравання аб’яднанага рынку "блакітнага паліва" і нафты прыйшлося выносіць на вышэйшы ўзровень.
"У ходзе снежаньскіх перагавораў з прэзідэнтам Расіі неабходныя развязкі былі знойдзены. Як мінімум, на тры гады. Цяпер ідзе работа над замацаваннем дасягнутых дамоўленасцей у дзеючых дакументах", - расказаў беларускі лідар.
У мінулым годзе Беларусь атрымлівала расійскі газ па цане 128,52 долара за тысячу кубаметраў, у той час, як еўрапейскія краіны набывалі яго на спотавых рынках, дзе яго кошт быў вышэйшы ў 10 разоў.
Таксама беларускі і расійскі бакі дамовіліся аб тым, што падатковы манеўр у бягучым годзе перастане негатыўна ўплываць на нафтанку рэспублікі.
Беларускі бок можа з 1 студзеня 2023 года атрымліваць зваротны акцыз і такім чынам папаўняць бюджэт. Мінфін ужо падлічыў, што паступленні складуць каля 1,8 мільярда рублёў.
Акрамя таго, Беларусь і Расія ўзгаднілі пераход на нацыянальныя валюты пры разліках за пастаўленыя энерганосьбіты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Саюзныя праграмы рэалізуюцца з адставаннем ад графіка – Лукашэнка
Лукашэнка прапанаваў павялічыць фінансаванне саюзных праграм
Лукашэнка: Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні – відэа
Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі змяненняў цэн на расійскі газ
Беларусь – Расія: як будзе развівацца інтэграцыя ў новым годзе