Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Мінабароны Расіі паведаміла аб поўным вызваленні Салядара

Вызваленне горада дазваляе адрэзаць камунікацыі забеспячэння падраздзяленняў УСУ ў Арцёмаўску і ўзяць там непрыяцеля ў кацёл.
Sputnik
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Салядар вызвалены расійскімі войскамі ўвечары 12 студзеня. Пра гэта паведаміла Мінабароны РФ.
"Увечары 12 студзеня завершана вызваленне горада Салядар, які мае важнае значэнне для прадаўжэння паспяховых наступальных дзеянняў на Данецкім напрамку", - паведамілі ў міністэрстве абароны.
У абаронным ведамстве лічаць, што вызваленне гэтага горада дазволіць перарэзаць забеспячэнне ўкраінскай групоўкі ў Арцёмаўску. Пасля гэтага сілы праціўніка будуць узяты там у кацёл.
Падчас баёў за Салядар падраздзяленні ПДВ праз скрыты манеўр блакіравалі горад з поўдня і поўначы і атакавалі праціўніка. За апошнія суткі там знішчаны звыш 700 украінскіх вайскоўцаў, а таксама больш за 300 адзінак узбраенняў.
Таксама міністэрства паведаміла, што пры ўзяцці Салядара знішчаны тры ўкраінскія самалёты і верталёт, якія УСУ выкарыстоўвалі для агнявой падтрымкі. У раёне горада СПА збіла і дзевяць рэактыўных снарадаў ад HIMARS, "Альхі" і "Урагана", якія былі выпушчаны па ўзятых апорных пунктах.
Працягваюцца баі ў іншых раёнах. Напрыклад, на Красналіманскім напрамку расійскія сілы ПДВ атакавалі ўкраінскіх штурмавікоў. Страты апошніх – больш за 40 чалавек. На Паўднёва-Данецкім марская пяхота Балтфлоту ліквідавала больш за 20 чалавек з групоўкі непрыяцеля.
Да 20 украінскіх вайскоўцаў, тры браневікі і тры аўтамабілі ліквідаваны артылерыяй у Харкаўскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Захад першапачаткова не збіраўся ўрэгуляваць украінскі канфлікт – Небензя
УС РФ паспяхова наступаюць на Данецкім напрамку – Мінабароны
Будзем ездзіць, пакуль там патрэбны: беларусы вязуць гуманітарку ў Данбас
Савет бяспекі ААН абмяркуе тэму Украіны тройчы за студзень
Пасол Расіі растлумачыў, чым пацвярджаецца ўдзел ЗША ў канфлікце ва Украіне