Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расійскія школьнікі будуць прыязджаць у Беларусь на экскурсіі – Грызлоў

У рамках пілотнага праекта ад пасольства Расіі беларускія школьнікі ў пачатку студзеня адправіліся на Крамлёўскую ёлку. Новы напрамак у расійска-беларускім супрацоўніцтве плануюць пашыраць і надалей.
Sputnik
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў сустрэўся з беларускімі школьнікамі, якія пабывалі на Крамлёўскай ёлцы, каб даведацца аб ўражанні рабят пра мінулыя святы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Нагадаем, пераможцы конкурсу, арганізаванага расійскім пасольствам у Беларусі, атрымалі свой галоўны прыз – паездку ў Маскву – адразу пасля Новага года. 35 вучняў мінскай гімназіі №50 да гэтага часу пад уражаннем ад паездкі.
Барыс Грызлоў паразмаўляў са школьнікамі і іх бацькамі. Шчыра прызнаўся, што за маленькіх турыстаў хваляваўся не менш, чым іх бацькі: кожную гадзіну даведваўся, як у іх справы, як праходзіць паездка. А зараз асабіста вырашыў пацікавіцца, што больш за ўсё дзецям спадабалася і запомнілася.
"Гэта першы пілотны праект, вы піянеры такога праекта. Можа быць, вы падкажыце, што трэба палепшыць. Бо мы плануем гэтую тэму развіваць. Думаю, наведванні беларускімі школьнікамі Расіі і, наадварот, расіянамі Беларусі, будзе часцей. Гэта вельмі важна для ўмацавання нашых адносін. Мы брацкія народы", - распавёў Барыс Грызлоў.
За вялікім "салодкім" сталом дзеці расказвалі дыпламату аб тым, што ім больш усё спадабалася і запомнілася. Трэцякласніца Мілана Пілявец падзялілася, што больш за ўсё ёй спадабалася Красная плошча і сам Крамлёўская ёлка. А Мацвей Савошчык з 4-га класа сказаў, што яго вельмі ўразіў музей Перамогі.
"Гэта было маё першае падарожжа ў Маскву, на начным цягніку, з сябрамі. У Маскве вельмі спадабалася архітэктура і квэст у музеі, паказ, Крамлёўская ёлка", - падзякаваў маленькі Лёва паслу.
Школьнік Лёва ўпершыню пабываў у Маскве
"Калі мы ездзілі ў Маскву, мы пабывалі на Вараб’ёвых гарах – гэта вельмі цікавае месца для турыстаў, там была назіральная пляцоўка, там адкрываўся від на Маскву", - дадала Аліса.
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў
Школьнікі наперабой расказвалі пра свае ўражанні, дадаючы, што абавязкова яшчэ раз пабываюць у Маскве. Барыс Грызлоў дадаў, што летам у падобную паездку адправяцца і дзеці старэйшыя – лепшыя выпускнікі гімназіі паедуць у Санкт-Пецярбург на фестываль "Алые паруса".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Казачна прыгожа": юныя беларусы пабывалі на Крамлёўскай ёлцы – відэа
"Крэмль, сустракай": юныя беларусы прыехалі ў Маскву на галоўную ёлку – відэа
Мінск успыхнуў навагоднімі агнямі – паглядзіце, як выглядае галоўная ёлка