МІНСК, 13 сту – Sputnik. Расійская прэса з моманту свайго з’яўлення актыўна дапамагала ў вырашэнні асветніцкіх і патрыятычных задач, якія аб’ядноўваюць нацыю, а ў XXI стагоддзі годна змагаецца з пастаяннымі нападкамі і націскам з боку заходніх краін. Аб гэтым заявіў старшыня Вышэйшага савета партыі "Единая Россия", пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
У пятніцу, 13 студзеня, адзначаецца Дзень расійскага друку. У гэты дзень 320 гадоў таму выйшла ў свет першая расійская друкаваная газета – "Ведомости о военных и иных делах, достойных знания и памяти". Выданне было заснавана Пятром I.
"Час з’яўлення першай газеты прыпаў на перыяд напружанай барацьбы за будучыню Расіі. Нараджэнне расійскай прэсы ўнесла свой уклад у далейшыя перамогі і поспехі нашай дзяржавы. З першых дзён свайго існавання расійскі друк актыўна ўдзельнічаў у вырашэнні асветніцкіх, патрыятычных задач, якія аб’ядноўваюць нацыю.
Айчынныя журналісты заўсёды памяталі аб гэтай важнай сацыяльна-палітычнай ролі, усведамлялі сваю адказнасць перад грамадствам", - гаворыцца ў віншаванні.
Цяпер, па словах Грызлова, значэнне мас-медыя ў жыцці Расіі складана пераацаніць.
"Невыпадкова менавіта ў Расіі былі пастаўлены сусветныя рэкорды па газетных тыражах. Слова журналіста, рэпарцёра, карэспандэнта заўсёды мела вялікую вагу. Так было і ў гады мірнага будаўніцтва, і ў суровыя часы ваенных выпрабаванняў. СМІ былі актыўнымі ўдзельнікамі і праваднікамі перамен, і, вядома, мяняліся самі, улічваючы запыты і выклікі часу", - дадаў ён.
Дыпламат асабліва заўважыў, што айчынныя выданні дастойна праявілі сябе ў глабальнай канкурэнцыі XXI стагоддзя. "Доказ таму – беспрэцэдэнтны націск на іх з боку заходніх улад, аж да забароны на вядзенне журналісцкай дзейнасці і вяшчанне. Разрэкламаваная на Захадзе свабода слова аказалася міфам", - сказаў Грызлоў.
Паводле яго слоў, апаненты баяцца сумленнай канкурэнцыі меркаванняў і палітычных пазіцый і не хочуць, каб праўда, якую даносяць расійскія СМІ, пачула замежная аўдыторыя.
"Для расійскай прэсы важна працягваць распавядаць гэтую праўду, часам нязручную і нявыгадную для ангажыраваных заходніх палітыкаў", - працягнуў Грызлоў.
"Сучасныя тэхналогіі шматразова павялічылі хуткасць і пашырылі геаграфію распаўсюджвання інфармацыі. Тым большае значэнне сёння набываюць прафесіяналізм і адказнасць журналіста і выдаўца. Не сумняваюся, што праца карэспандэнта і надалей будзе ў цэнтры грамадскай увагі, а друкаваная прэса застанецца актуальнай і запатрабаванай, выступаючы ўзорам якасці, аб’ектыўнасці і высокіх стандартаў", - сказаў пасол.
Грызлоў пажадаў супрацоўнікам расійскіх СМІ новых поспехаў і дасягненняў ва ўмацаванні адзінства і згоды ў грамадстве, захаванні гістарычнай памяці, прасоўванні айчыннай культуры і традыцыйных каштоўнасцей, фарміраванні канструктыўнага, інфармацыйнага парадку дня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Захад не зможа пазбегнуць адказнасці за затрыманне Касема – Захарава
Не толькі фэйкі: Захарава аб інфармацыйнай агрэсіі ў дачыненні да Расіі
Форум "Развитие медиа в меняющемся мире" ў Маскве – відэа