Лаўроў: НАТА і ЕС зліваюцца ў адзіны арганізм, які выконвае волю ЗША

Гэтую тэму міністры замежных спраў Беларусі і Расіі абмяркуюць у Мінску ў хуткім часе на сумеснай калегіі.
Sputnik
МІНСК, 18 сту – Sputnik. На будучым сумесным пасяджэнні, якое МЗС Расіі і Беларусі правядуць у Мінску 19 студзеня, бакі абмяркуюць каардынацыю знешняй палітыкі, паведаміў журналістам міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Таксама сярод тэм будуць праблемы светапарадку. Яшчэ адзін пункт – рэзалюцыі, якія выносяцца на розных пляцоўках ААН. Пагавораць і аб адносінах з НАТА, ЕС, Саветам Еўропы, АБСЕ.

"(Гэта) структуры, якія цяпер усё больш зліваюцца ў нейкі такі адзіны арганізм, які выконвае волю аднаго сюзерэна – Злучаных Штатаў Амерыкі", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Ён нагадаў, што чарговая сумесная калегія павінна была прайсці ў снежні 2022 года, але яе перанеслі з-за заўчаснай смерці Уладзіміра Макея. У чацвер, 19 студзеня, Сяргей Лаўроў будзе размаўляць з новым кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам.
"Я калі ў Мінск еду… Я не чакаю, я прадчуваю. Гэта заўсёды вельмі карысны, з пункту гледжання прафесійнай дзейнасці, візіт. І заўсёды вельмі прыемны. Я вельмі люблю гэты горад", - сказаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў РФ наконт будучага візіту ў сталіцу Беларусі.
Міністр адзначыў, што ў СНД і АДКБ таксама ёсць планы сумеснай знешнепалітычнай актыўнасці, але не заўсёды проста дамовіцца.
"...Таму што ў нашых партнёраў па АДКБ ёсць вось тыя самыя праблемы, якія ўзнікаюць у іх адносінах з Захадам", - дадаў дыпламат.
Назіраецца пэўны націск Захаду, у тым ліку эканамічны, удакладніў ён. Масква і Мінск на гэтым фоне імкнуцца праводзіць простую палітыку: усе за шматвектарнасць, ніхто не жадае абмяжоўваць партнёраў, падкрэсліў Лаўроў.
Раней паведамлялася, што Сяргей Лаўроў у Мінску не толькі прыме ўдзел у агульным пасяджэнні знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Запланавана і сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Па выніках сустрэч плануецца падпісанне пастановы пасяджэння, планаў міжведамасных кансультацый на 2023 год і міжурадавага мемарандума.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лаўроў павіншаваў новага кіраўніка МЗС Беларусі з назначэннем
Лаўроў падвёў вынікі працы дыпламатыі за 2022 год – відэа
Размовы аб перагаворах з Зяленскім быць не можа – Лаўроў
"Гэтай вайной запраўляюць англасаксы": Лаўроў пра ўкраінскі канфлікт – відэа
Лаўроў: выніковую дэкларацыю G20 спрабавалі зрабіць палітызаванай