Лаўроў: выніковую дэкларацыю G20 спрабавалі зрабіць палітызаванай

© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2022
Падпісацца
Захад дадаў у дэкларацыю G20 фразу, што многія дэлегацыі асудзілі РФ, Расія дадала, што былі і альтэрнатыўныя пункты гледжання.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Захад спрабаваў зрабіць выніковую дэкларацыю G20 палітызаванай, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства расказаў, што работа над выніковай дэкларацыяй саміту практычна завершана.
"Дэкларацыя, аб якой ідзе размова, ахоплівае ўсе напрамкі, якія абмяркоўваліся – і харчаванне, і энергетыку, і ахову здароўя", - нагадаў Сяргей Лаўроў. І канстатаваў, што дакумент спрабавалі палітызаваць: "Працягнуць фармуліроўкі, якія меркавалі б асуджэнне дзеянняў РФ ад імя ўсёй "дваццаткі", гэта значыць, і нас саміх".
У прыватнасці, Захад дадаў у дэкларацыю G20 фразу, што многія дэлегацыі асудзілі РФ, Расія дадала, што былі і альтэрнатыўныя пункты гледжання. Такім чынам, у выніку ў праекце дэкларацыі саміту G20 прадстаўлены як заходнія, так і расійскія адзнакі сітуацыі вакол Украіны.

Адмовіцца ад палітызацыі

Кіраўнік МЗС РФ таксама расказаў, што РФ на G20 прапанавала адкрыць свабодны дыялог паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі энергіі.
"Мы выказаліся на карысць таго, каб адмовіцца ад палітызацыі гэтых пытанняў. Найперш адмовіцца ад выкарыстання энергетыкі для звядзення палітычных разлікаў, як гэта назіралася з боку Еўрасаюза ў дачыненні да тых жа "Паўночных патокаў", – сказаў Лаўроў журналістам, каментуючы саміт G20.

Аб умовах Кіева

Лаўроў распавёў, што ў яго адбыліся кароткія размовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам ФРГ Олафам Шольцам на палях саміту G20.
Сярод закранутых тэм была і Украіна. У прыватнасці, Сяргей Лаўроў у ходзе размоў адзначыў, што працэс перагавораў тармозіць украінскі бок, "які ў тым ліку заканадаўча, указам Зяленскага забараніў весці перагаворы з РФ".
"Я нагадаў, што ўсе праблемы знаходзяцца на ўкраінскім баку, які катэгарычна адмаўляецца ад якіх-небудзь перагавораў і вылучае ўмовы, якія загадзя нерэалістычныя і неадэкватныя ў гэтай сітуацыі", - прывёў падрабязнасці размовы з Макронам Лаўроў.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама сказаў, што Эмануэль Макрон пацвердзіў свой настрой працягваць кантакты з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, каб знайсці шляхі ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Аб Зяленскім

Каментуючы выступленне прэзідэнта Украіны на саміце (яго паказалі ў відэазапісе), Лаўроў назваў яго рыторыку ваяўнічай, русафобскай, агрэсіўнай.
Пры гэтым ён адзначыў, што выступленне "доўжылася 20 хвілін, хаця кожнаму ўдзельніку давалі прыкладна тры хвіліны з тым, каб усе паспелі выказацца".
"Але лепш за ўсё змест гэтай прамовы і стан гэтага чалавека характарызуе яго фраза, не вельмі да месца ўстаўленая, але вымаўленая. Ён сказаў, што высадка саюзнікаў у Нармандыі ў 1944 годзе стала пераломным момантам у Другой сусветнай вайне. Рабіце высновы самі", - сказаў кіраўнік расійскай дыпламатыі.
Ён таксама сказаў, што РФ хоча ўбачыць канкрэтныя сведчанні, што "Захад сур'ёзна зацікаўлены ў дысцыплінаванні Зяленскага і тлумачэнні яму, што так працягвацца не можа, што гэта не ў інтарэсах украінскага народа і яго самога".
Так кіраўнік МЗС РФ пракаменціраваў артыкул, які выйшаў у выданні Politico, дзе паведамлялася, што дзярждэпартамент ЗША тайна падрыхтоўвае глебу для магчымых мірных перагавораў паміж Украінай і Расіяй, аднак адзінага пункту гледжання ў Вашынгтоне на гэты конт няма.
Сяргей Лаўроў гэтую інфармацыю назваў чуткамі.
"Наконт паведамленняў аб тым, што нібыта амерыканцы нейкія перагаворы рыхтуюць – гэтыя чуткі пастаянна ўсплываюць і гэтак жа, з такім жа поспехам знікаюць. Мы на гэта ўжо не рэагуем", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў: словы Зяленскага пра "Мінск-3" даказваюць нежаданне весці перагаворы
Расіі і Украіне будзе неабходна вярнуцца за стол перагавораў – Макрон
Старт саміту G20 на інданезійскім востраве Балі ў фатаграфіях
Адзіным гарантам суверэнітэту Украіны магла быць толькі РФ – Пуцін
Сі Цзіньпін і Байдэн на сустрэчы на Балі: гатовы пераадольваць рознагалоссе
Стужка навiн
0