Кіраўнік дзяржавы сёння раніцай усклаў кветкі да мемарыяла "Рубежный камень", прысвечанага загінулым воінам. Помнік размешчаны на левым беразе ракі Нявы на плацдарме, які носіць назву "Невский пятачок".
Затым прэзідэнт Расіі ўсклаў вянок да манумента "Мать-Родина".
Блакада Ленінграда нямецкімі войскамі працягвалася 879 дзён: з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года. Прарваць блакаду ўдалося 18 студзеня 1943-га.
27 студзеня 1944 года Ленінград цалкам вызвалілі ад блакады: нямецкія войскі былі адкінуты ў выніку контрнаступлення Чырвонай арміі амаль на 100 кіламетраў ад меж горада.
Па даных на 1 студзеня 1941-га, у Ленінградзе пражывалі крыху менш за тры мільёны чалавек. За гады блакады, паводле розных звестак, загінула каля мільёна жыхароў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной
Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой – архіўнае відэа