https://bel.sputnik.by/20230118/putsn-uskla-kvetk-da-memaryyala--dzen-80-goddzya-praryvu-blakady-lenngrada-1071320733.html
Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла ў дзень 80-годдзя прарыву блакады Ленінграда
Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла ў дзень 80-годдзя прарыву блакады Ленінграда
Sputnik Беларусь
У ваенныя гады бацька прэзідэнта асабіста ўдзельнічаў у баях на Неўскім пятачку і ледзь не загінуў падчас аднаго з сутыкненняў. 18.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-18T11:44+0300
2023-01-18T11:44+0300
2023-03-01T13:08+0300
уладзімір пуцін
расія
блакада
ленінград
вялікая айчынная вайна
грамадства
гісторыя
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/12/1071317783_0:103:2977:1778_1920x0_80_0_0_bae131a648c72a94144a1720f35b80cd.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла, прысвечанага загінулым воінам, у дзень 80-гадовага юбілею з дня прарыву блакады Ленінграда.Манумент "Рубежный камень" размяшчаецца на плацдарме на левым беразе Нявы, які носіць назву Неўскі пятачок. Мемарыял сімвалізуе мужнасць і стойкасць салдат, якія адстойвалі савецкі бок у бітве за Ленінград.Прэзідэнт РФ усклаў да помніка букет чырвоных руж, перавязаны чорнай жалобнай стужкай, а гарніст ганаровай варты выканаў кампазіцыю "Тишина". Цягам некаторага часу Пуцін захоўваў маўчанне, стоячы каля манумента, пасля пакланіўся і накіраваўся назад да аўтамабіля.Як заяўляў раней кіраўнік дзяржавы, у ваенны час яго бацька Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін быў салдатам, які ваяваў на Неўскім пятачку. Падчас аднаго з сутыкненняў ён быў моцна паранены і пазбег смерці толькі дзякуючы самаадданасці і дапамозе свайго баявога таварыша. Той на сваіх плячах вынес Пуціна-старэйшага з поля бою і пераправіў на іншы бераг у шпіталь.Маці расійскага прэзідэнта ўвесь час блакады знаходзілася ў Ленінградзе, дзе зімой 1942 года ад дыфтэрыі памёр старэйшы брат кіраўніка дзяржавы. Сам будучы прэзідэнт з’явіўся на свет праз сем гадоў пасля перамогі савецкага народа.У бліжэйшы час Уладзімір Пуцін плануе прыняць удзел яшчэ ў шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею прарыву блакады. Сярод іх наведванне Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда. Там кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, жыхарамі блакаднага горада і прадстаўнікамі грамадскіх патрыятычных аб’яднанняў.Прарыў блакады ЛенінградаДзень прарыву блакады Ленінграда адзначаецца штогод 18 студзеня ўжо 80 гадоў. Блакада горада з боку войск нацысцкай Германіі пачалася 8 верасня 1941 года. Колькасць ахвяр, паводле звестак, якія былі агучаны ў кастрычніку мінулага года, складае не менш за 1 093 842 чалавекі.Колькасць ахвяр абнаўляецца пасля таго, як становяцца вядомы новыя звесткі аб загінулых. Раней падчас адкрытага працэсу ў гарадскім судзе Санкт-Пецярбурга прайшло прызнанне блакады Ленінграда ваенным злачынствам, злачынствам супраць чалавечнасці і генацыдам.Усяго з восені 1941 года рабілася шэсць спроб прарыву блакады Ленінграда. Удалай аказалася апошняя аперацыя, якая насіла назву "Искра". Яна стартавала ў пачатку 1943 года. Праз год, 27 студзеня 1944, салдатам удалося поўнасцю зняць блакаду горада. На Няве гэты дзень штогод святкуюць як Дзень Ленінградскай Перамогі, успамінаючы загінулых і аддаючы ўшанаванне мужнасці савецкіх салдат.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
ленінград
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/12/1071317783_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_e123d71522f94f06ba9fdc44ad643241.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, блакада, ленінград, вялікая айчынная вайна, грамадства, гісторыя, навіны
уладзімір пуцін, расія, блакада, ленінград, вялікая айчынная вайна, грамадства, гісторыя, навіны
Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла ў дзень 80-годдзя прарыву блакады Ленінграда
11:44 18.01.2023 (абноўлена: 13:08 01.03.2023) У ваенныя гады бацька прэзідэнта асабіста ўдзельнічаў у баях на Неўскім пятачку і ледзь не загінуў падчас аднаго з сутыкненняў.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла, прысвечанага загінулым воінам, у дзень 80-гадовага юбілею з дня прарыву блакады Ленінграда.
Манумент "Рубежный камень" размяшчаецца на плацдарме на левым беразе Нявы, які носіць назву Неўскі пятачок. Мемарыял сімвалізуе мужнасць і стойкасць салдат, якія адстойвалі савецкі бок у бітве за Ленінград.
Прэзідэнт РФ усклаў да помніка букет чырвоных руж, перавязаны чорнай жалобнай стужкай, а гарніст ганаровай варты выканаў кампазіцыю "Тишина". Цягам некаторага часу Пуцін захоўваў маўчанне, стоячы каля манумента, пасля пакланіўся і накіраваўся назад да аўтамабіля.
Як заяўляў раней кіраўнік дзяржавы, у ваенны час яго бацька Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін быў салдатам, які ваяваў на Неўскім пятачку. Падчас аднаго з сутыкненняў ён быў моцна паранены і пазбег смерці толькі дзякуючы самаадданасці і дапамозе свайго баявога таварыша. Той на сваіх плячах вынес Пуціна-старэйшага з поля бою і пераправіў на іншы бераг у шпіталь.
Маці расійскага прэзідэнта ўвесь час блакады знаходзілася ў Ленінградзе, дзе зімой 1942 года ад дыфтэрыі памёр старэйшы брат кіраўніка дзяржавы. Сам будучы прэзідэнт з’явіўся на свет праз сем гадоў пасля перамогі савецкага народа.
У бліжэйшы час Уладзімір Пуцін плануе прыняць удзел яшчэ ў шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею прарыву блакады. Сярод іх наведванне Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда. Там кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, жыхарамі блакаднага горада і прадстаўнікамі грамадскіх патрыятычных аб’яднанняў.
Прарыў блакады Ленінграда
Дзень прарыву блакады Ленінграда адзначаецца штогод 18 студзеня ўжо 80 гадоў. Блакада горада з боку войск нацысцкай Германіі пачалася 8 верасня 1941 года. Колькасць ахвяр, паводле звестак, якія былі агучаны ў кастрычніку мінулага года, складае не менш за 1 093 842 чалавекі.
Колькасць ахвяр абнаўляецца пасля таго, як становяцца вядомы новыя звесткі аб загінулых. Раней падчас адкрытага працэсу ў гарадскім судзе Санкт-Пецярбурга прайшло прызнанне блакады Ленінграда ваенным злачынствам, злачынствам супраць чалавечнасці і генацыдам.
Усяго з восені 1941 года рабілася шэсць спроб прарыву блакады Ленінграда. Удалай аказалася апошняя аперацыя, якая насіла назву "Искра". Яна стартавала ў пачатку 1943 года. Праз год, 27 студзеня 1944, салдатам удалося поўнасцю зняць блакаду горада. На Няве гэты дзень штогод святкуюць як Дзень Ленінградскай Перамогі, успамінаючы загінулых і аддаючы ўшанаванне мужнасці савецкіх салдат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь