Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня

Зніжэнне паказчыкаў інфляцыі ў беларускай эканоміцы дало магчымасць рэгулятару пайсці на такія меры, якія закліканы стымуляваць развіццё краіны.
Sputnik
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Ключавая стаўка ў Беларусі зніжаецца з 12% да 11,5% з 23 студзеня, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка рэспублікі.
Нагадаем, што папярэдні раз у рэспубліцы стаўка рэфінансавання мянялася 1 сакавіка 2022 года. Тады яна павысілася з 9,25% адразу да 12%.
"З 23 студзеня 2023 года стаўка рэфінансавання зніжаецца з 12% да 11,5%, стаўка па крэдыце авернайт – з 13% да 12,5%, стаўка па дэпазіце авернайт – з 11% да 10,5%", - удакладнілі ў прэс-службе рэгулятара.
Гэтае рашэнне было прынята падчас пасяджэнняў праўлення Нацбанка, якое было прысвечана пытанням, звязаным з грашова-крэдытнай палітыкай.
"У апошнія месяцы назіраецца ўстойлівае запаволенне інфляцыі. У снежні 2022 года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8%, агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі – 10,2%", - канстатавалі ў прэс-службе.
У Нацбанку лічаць, што такая дынаміка змянення цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях прадпрыемстваў і бізнесу. Гэта ў сваю чаргу прыцягвае рублёвую ліквіднасць у банкі.
"Разам з тым на фоне зніжэння працэнтных ставак дэпазітнага рынку, якое адбылося адначасова з памяншэннем ставак крэдытнага рынку, ашчадная актыўнасць застаецца стрыманай, у тым ліку з-за павышаных інфляцыйных чаканняў", - прызналі ў прэс-службе.
Як тлумачыць рэгулятар, менавіта ў сувязі з гэтымі данымі і было прынята рашэнне панізіць стаўку рэфінансавання на 50 базісных пунктаў.
У далейшым Нацбанк будзе змяняць ключавую стаўку, улічваючы фактычную і чаканую дынаміку інфляцыі, а таксама ацэньваючы ўнутраныя і знешнія рызыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Рэзкае падзенне інфляцыі чакаюць эксперты летам
Ці трэба рабіць пенсіённыя ўзносы плацельшчыкам падатку на прафдаход
Папярэднія вынікі 2022 года: экспарт-імпарт знізіўся ў Беларусі