МІНСК, 20 сту – Sputnik. БелАЗ паставіў чатыры самазвалы на Каўдорскі горна-абагачальны камбінат (ГАК), і адправіць яшчэ шэсць, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.
Чатыры 220-тоннікі зараз на стадыі паэтапнай зборкі і перадпускавых выпрабаванняў на ГАКу. Да канца студзеня іх запусцяць у эксплуатацыю.
"На працягу першага паўгоддзя будуць сабраны і выпушчаны на лінію яшчэ шэсць машын", - удакладнілі ў пасольстве.
Раней па інвестпраекце абнаўлення горнай тэхнікі ГАК запусціў дзесяць 136-тонных самазвалаў. Гэта значыць, усяго будзе дваццаць новых машын.
ГАК у запалярным горадзе Коўдар (Мурманская вобласць) быў створаны ў 1960-х гадах. Прадпрыемства займаецца абагачэннем руды. У тым ліку выпускае апатытавыя і бадэлеітавыя канцэнтраты.
Камбінат уваходзіць у групу "Еврохим". Раней яе асноўным уладальнікам быў выхадзец з Беларусі Андрэй Мельнічэнка. Пасля заходніх санкцый 2022 года паведамлялася, што ён больш не валодае бізнесам. Аднак новы канчатковы бенефіцыяр не раскрываецца.
Дзяржкампанія "БЕЛАЗ" – гэта холдынг, які лічыцца адным з самых буйных у свеце вытворцаў кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.
У гэтым годзе галаўному прадпрыемству споўнілася 75 гадоў. Першапачаткова гэта быў завод тарфянога машынабудавання. Цяпер брэнд вядомы менавіта па кар’ерных самазвалах. Прадпрыемства стварыла самую вялікую машыну гэтага віду ў свеце – БелАЗ-75710 – з грузападымальнасцю ў 450 тон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Башкартастан хоча пабудаваць машынабудаўнічы завод разам з Беларуссю
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў
Складскія запасы прамысловай прадукцыі выраслі ў Беларусі
Чэлябінская вобласць хоча лакалізаваць выпуск трактароў у Беларусі