Сёння ў Мінску падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Расійскім Фондам сацыяльна-культурных ініцыятыў і Міжнародным Фондам сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі фондаў Сяргей Смірноў і Андрэй Лапацкі. Яны наведалі студыю Sputnik і расказалі нашым гледачам аб дзейнасці фондаў і новых гарызонтах, звязаных з перспектывамі расійска-беларускага супрацоўніцтва.
"З 2008 года вядучай праграмай нашага Фонду з’яўляецца Праграма духоўна-маральнай культуры падрастаючага пакалення Расіі. Яна складаецца з некалькіх раздзелаў: гэта пытанні сям’і, акцыя "Подари мне жизнь". У галіне культуры гэта фестываль "Лучезарный ангел" і "Свет лучезарного ангела". Гэта конкурс мастацкіх работ "Семья – душа России", усерасійская грамадска-дзяржаўная ініцыятыва з міжнародным удзелам "Горячее сердце", гэта асамблея "Вечный огонь", якая праходзіць у Артэку, і многія іншыя праграмы, накіраваныя на падтрымку моладзі", - сказаў Смірноў.
Паводле слоў Лапацкага, прэзідэнт Фонду сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін патрабуе, каб супрацоўнікі Фонду займаліся не столькі дабрачыннасцю, колькі праектамі, якія даюць магчымасць творчым людзям рэалізаваць сябе, стварыўшы свае творы, у прыватнасці ў галіне кіно.
Праграму з удзелам генеральнага дырэктара Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў Сяргея Смірнова і генеральнага дырэктара Міжнароднага Фонду сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў Андрэя Лапацкага глядзіце на Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
НТБ запрашае беларусаў на кастынг музычнага конкурсу "Ты супер! 60+"
Рускі Дом у Беларусі: вынікі працы і перспектывы – відэа