https://bel.sputnik.by/20230115/nazvana-data-vykhadu-seryyala-pra-uladzmra-mulyavna--pesnyaro-1071063183.html
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Sputnik Беларусь
Доўгачаканы серыял ствараўся прыватнай беларускай кінастудыяй на сродкі Мінкульта Беларусі, усяго было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў. 15.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-15T14:48+0300
2023-01-15T14:48+0300
2023-03-01T12:50+0300
уладзімір мулявін
"песняры"
культура
міністэрства культуры рб
музыка
кіно
серыялы
беларусь
асоба
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0d/1047375542_0:559:2115:1749_1920x0_80_0_0_3baec7d266d039709d425ed5c70ad00c.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Выхад серыяла "За полчаса до весны", які расказвае аб творчым шляху музыканта Уладзіміра Мулявіна і створанага ім ансамбля "Песняры", запланаваны ў канцы лютага-пачатку сакавіка 2023 года. Інфармацыяй аб гэтым падзяліўся са Sputnik сузаснавальнік легендарнага ВІА Уладзіслаў Місевіч.Шматсерыйная музычная драма стваралася прыватнай беларускай кінастудыяй на сродкі Мінкульта Беларусі. На стварэнне карціны, паводле слоў Місевіча, было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў. Серыял, які складаецца з васьмі серый, спачатку выйдзе на Першым канале, пасля чаго, напэўна, будзе паказаны на беларускім ТБ.Паводле яго слоў, большасць акцёраў у серыяле – беларускія, усе іграюць добра. Сюжэт расказвае пра біяграфію Мулявіна і пра тое, як збіраўся першы склад легендарнага ВІА. Кожны перыяд жыцця заснавальніка "Песняроў" – юнацтва, маладосць і сталасць – знялі тры розныя рэжысёры."Атрымалася вельмі дынамічна і натуральна. Першыя дзве серыі я крыху сумняваўся ў поспеху гэтага падыходу, але потым уцягнуўся. Атрымаў сапраўдную асалоду. Не чакаў, шчыра кажучы, што атрымаецца настолькі добра", - падкрэсліў сузаснавальнік ансамбля.Ён прызнаўся, што зараз з нецярпеннем чакае паказу серыяла па тэлебачанні, каб перагледзець і ўглыбіцца ва ўсе дэталі, "якія не адразу ўхапляюцца".Прэзентацыя серыяла павінна была прайсці ў Беларусі яшчэ ў мінулым годзе, але некалькі разоў пераносілася.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0d/1047375542_0:361:2115:1947_1920x0_80_0_0_70de23f3aaf176100d6c77f232abdb85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір мулявін, "песняры", культура, міністэрства культуры рб, музыка, кіно, серыялы, беларусь, асоба, спадчына
уладзімір мулявін, "песняры", культура, міністэрства культуры рб, музыка, кіно, серыялы, беларусь, асоба, спадчына
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
14:48 15.01.2023 (абноўлена: 12:50 01.03.2023) Доўгачаканы серыял ствараўся прыватнай беларускай кінастудыяй на сродкі Мінкульта Беларусі, усяго было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Выхад серыяла "За полчаса до весны", які расказвае аб творчым шляху музыканта Уладзіміра Мулявіна і створанага ім ансамбля "Песняры", запланаваны ў канцы лютага-пачатку сакавіка 2023 года. Інфармацыяй аб гэтым падзяліўся са Sputnik сузаснавальнік легендарнага ВІА Уладзіслаў Місевіч.
Шматсерыйная музычная драма стваралася прыватнай беларускай кінастудыяй на сродкі Мінкульта Беларусі. На стварэнне карціны, паводле слоў Місевіча, было выдаткавана каля 2 мільёнаў долараў. Серыял, які складаецца з васьмі серый, спачатку выйдзе на Першым канале, пасля чаго, напэўна, будзе паказаны на беларускім ТБ.
"Мы з Марынай Мулявінай (дачка Уладзіміра Мулявіна – Sputnik) былі кансультантамі, прымалі непасрэдны ўдзел. Шмат у чым я дапамагаў, удзельнічаў – ускосна, вядома. У выніку мы прагледзелі 8 выніковых серый па 50 хвілін. Атрымаў, не пабаюся гэтага слова, каласальнае задавальненне", - распавёў аб здымках Місевіч.
Паводле яго слоў, большасць акцёраў у серыяле – беларускія, усе іграюць добра. Сюжэт расказвае пра біяграфію Мулявіна і пра тое, як збіраўся першы склад легендарнага ВІА. Кожны перыяд жыцця заснавальніка "Песняроў" – юнацтва, маладосць і сталасць – знялі тры розныя рэжысёры.
"Атрымалася вельмі дынамічна і натуральна. Першыя дзве серыі я крыху сумняваўся ў поспеху гэтага падыходу, але потым уцягнуўся. Атрымаў сапраўдную асалоду. Не чакаў, шчыра кажучы, што атрымаецца настолькі добра", - падкрэсліў сузаснавальнік ансамбля.
Ён прызнаўся, што зараз з нецярпеннем чакае паказу серыяла па тэлебачанні, каб перагледзець і ўглыбіцца ва ўсе дэталі, "якія не адразу ўхапляюцца".
Прэзентацыя серыяла павінна была прайсці ў Беларусі яшчэ ў мінулым годзе, але некалькі разоў пераносілася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Якім быў Мулявін па-за сцэнай: распавядае Анатоль Кашапараў