МІНСК, 20 сту – Sputnik. Беларусы ў хуткім часе змогуць убачыць фільмы з праграмы міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю "Лучезарный ангел", паведаміў карэспандэнту Sputnik генеральны дырэктар Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў (Масква) Сяргей Смірноў.
Ён адзначыў, што ў пятніцу ў Мінску ім і Андрэем Лапацкім, гендырэктарам Міжнароднага Фонду сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў Народнага артыста Уладзіміра Гасцюхіна, падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве.
"Лепшыя фільмы "Лучезарного ангела" могуць быць паказаны тут", - сказаў Сяргей Смірноў, адзначыўшы, што паказы будуць магчымы менавіта дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню.
Дабрачынны кінафестываль "Лучезарный ангел" праводзіцца ў Расіі з 2005 года. Яго аўдыторыя гледачоў штогод у сярэднім складае 15-20 тысяч чалавек. Гран-пры на фестывалі 2022 года атрымала карціна "Однажды в пустыне" Андрэя Краўчука, прысвечаная расійскім сапёрам, якія выконваюць задачы ў Сірыі.
"Лучезарный ангел" – гэта толькі адзін з праектаў Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў, прэзідэнтам якога з’яўляецца Святлана Мядзведзева. Таксама фонд штогод уручае медаль "За любовь и верность" сямейным парам, якія пражылі разам 25 гадоў і больш. З гэтага года ўзнагароды вырашана ўручаць і ў Беларусі.
Фонд таксама выдае серыю кніг "Святые России". У гэтым напрамку таксама прадугледжваецца супрацоўніцтва з беларускімі калегамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Смірноў – Лапацкі: нашы Фонды закліканы служыць дабру!
Рассупрацоўніцтва ўзмоцніць актыўнасць у рэгіёнах Беларусі
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Экс-салістка Reflex: пайшла з музычнай творчасці ў кіно і не пралічылася