Дзень Перамогі

"Цягнік Перамогі" папоўніўся яшчэ адным вагонам

У музеі на колах, які штогод курсіруе па Расіі і Беларусі, зараз можна будзе даведацца пра міжнародныя трыбуналы над ваеннымі злачынцамі.
Sputnik
МІНСК, 23 сту – Sputnik. На Беларускім вакзале ў Маскве паказалі новы вагон "Цягніка Перамогі".
У ім распавядаецца пра Нюрнбергскі, Такійскі і Хабараўскі трыбуналы. Падчас апошняга судзілі японцаў з так званага "атрада 731", які выпрабоўваў бактэрыялагічную зброю на людзях.
Усе тры судовыя працэсы праходзілі ў другой палове 1940-х. Нюрнбергскі і Такійскі мелі статус міжнародных, і ў іх удзельнічалі прадстаўнікі СССР. Экспазіцыі цягніка-музея на гэту і іншыя тэмы даступны ў Маскве да 27 студзеня, а адкрыццё сезона-2023 было ў Санкт-Пецярбургу. У студзені-лютым састаў таксама пабывае ў Валгаградзе і Калачы-на-Доне.
Традыцыйна кожны год цягнік прыязджае і ў Беларусь. З кастрычніка 2020 года ён прайшоў шлях у 110 тысяч кіламетраў і рабіў прыпынкі ў 124 расійскіх і беларускіх гарадах. Гэта першая ў свеце імерсіўная інсталяцыя аб падзеях 1941-1945 гадоў у цягніку, які рухаецца.
Экспазіцыя ўзнаўляе гістарычную рэальнасць з дапамогай сучасных тэхналогій. Максімальны эфект прысутнасці забяспечваюць больш за 50 відэапраектараў, 18 відэасцэн, больш за 140 розных мультымедыйных паверхняў.
У 2021 годзе ў цягнік дадалі экспазіцыю аб абароне Брэсцкай крэпасці ў 1941-м. Тады ў музеі на колах змаглі пабываць жыхары 17 беларускіх гарадоў. Цалкам за два гады "Цягнік Перамогі" наведалі звыш 65 тысяч жыхароў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін сустрэўся з ветэранамі блакаднага Ленінграда – відэа
Дыялог з Германіяй па справе аб генацыдзе беларускага народа пачаўся – Швед
Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец
Усю вайну за штурвалам Пе-2: легендарную лётчыцу сустракалі ў Брэсце – відэа
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні