https://bel.sputnik.by/20220923/nyakaga-eraramontu--lukashenka-ab-rekanstruktsy-khatyn-1067172214.html
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні
Sputnik Беларусь
Гэтай вясной улады прынялі рашэнне аб маштабнай рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, завяршыць гэтыя работы плануюць да 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні. 23.09.2022, Sputnik Беларусь
2022-09-23T15:44+0300
2022-09-23T15:44+0300
2022-09-23T15:47+0300
аляксандр лукашэнка
мемарыяльны комплекс "хатынь"
беларусь
гісторыя
вялікая айчынная вайна
будаўніцтва
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067170113_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_38736b92f46cc2a839439ff86bae60b4.jpg
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Важна захаваць першапачатковы від мемарыяльнага комплексу "Хатынь", каб усё было проста і душэўна. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вялікай будоўлі і месца, дзе хутка з’явіцца музей, прысвечаны трагедыі ў Хатыні.Ён адзначыў, што ўсё тут павінна быць зроблена надзейна і для людзей, ніякіх еўрарамонтаў не патрэбна – гэта лішняе.Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў, што не перашкаджала б прыцягнуць людзей, якія хочуць мець дачыненне да добрай справы на такім важным аб’екце, каб "ачалавечыць гэтую тэрыторыю, каб кожны быў датычны".Новая ўсебеларуская будоўляНагадаем, у маі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Удзел у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.На работы па рэканструкцыі мемарыяла з бюджэту будзе выдзелена 5,1 млн рублёў (каля 2 млн долараў).У Хатыні будуецца музей – "Кожны трэцi". Па праекце, аднапавярховы будынак плошчай 1 тыс кв м будзе замыкацца ў круг. Дабудаваць яго Лукашэнка даручыў да важнай даты – 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, якое будзе адзначацца 22 сакавіка 2023 года.Акрамя таго, упершыню пасля трагедыі ў Хатыні з’явіцца храм: новая царква будзе практычна дакладнай копіяй таго касцёла, які быў пабудаваны ў Хатыні ў 1794 годзе. Захаваліся апісанні той царквы – яна мела адзін купал. Старадаўні храм прастаяў да канца лета 1943 года. А праз некалькі месяцаў пасля жахлівай трагедыі ён згарэў.Новы храм будзе стаяць крыху ў іншым месцы: там, дзе ён размяшчаўся раней, зараз знаходзяцца могілкі.22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/17/1067170113_150:0:1050:675_1920x0_80_0_0_f5bdfd88c3becc10a8f46cedb50cafdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, мемарыяльны комплекс "хатынь", беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, будаўніцтва, грамадства
аляксандр лукашэнка, мемарыяльны комплекс "хатынь", беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, будаўніцтва, грамадства
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні
15:44 23.09.2022 (абноўлена: 15:47 23.09.2022) Гэтай вясной улады прынялі рашэнне аб маштабнай рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, завяршыць гэтыя работы плануюць да 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні.
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Важна захаваць першапачатковы від мемарыяльнага комплексу "Хатынь", каб усё было проста і душэўна. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вялікай будоўлі і месца, дзе хутка з’явіцца музей, прысвечаны трагедыі ў Хатыні.
"Галоўнае, каб музей паспелі", - заявіў прэзідэнт, перадае прэс-служба беларускага лідара.
Ён адзначыў, што ўсё тут павінна быць зроблена надзейна і для людзей, ніякіх еўрарамонтаў не патрэбна – гэта лішняе.
Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў, што не перашкаджала б прыцягнуць людзей, якія хочуць мець дачыненне да добрай справы на такім важным аб’екце, каб "ачалавечыць гэтую тэрыторыю, каб кожны быў датычны".
Новая ўсебеларуская будоўля
Нагадаем, у маі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб наданні аб’ектам капрамонту і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Удзел у маладзёжнай будоўлі могуць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку і ў складзе студатрадаў.
На работы па рэканструкцыі мемарыяла з бюджэту будзе выдзелена 5,1 млн рублёў (каля 2 млн долараў).
У Хатыні будуецца музей – "Кожны трэцi". Па праекце, аднапавярховы будынак плошчай 1 тыс кв м будзе замыкацца ў круг. Дабудаваць яго Лукашэнка даручыў да важнай даты – 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, якое будзе адзначацца 22 сакавіка 2023 года.
Акрамя таго, упершыню пасля трагедыі ў Хатыні з’явіцца храм: новая царква будзе практычна дакладнай копіяй таго касцёла, які быў пабудаваны ў Хатыні ў 1794 годзе. Захаваліся апісанні той царквы – яна мела адзін купал. Старадаўні храм прастаяў да канца лета 1943 года. А праз некалькі месяцаў пасля жахлівай трагедыі ён згарэў.
Новы храм будзе стаяць крыху ў іншым месцы: там, дзе ён размяшчаўся раней, зараз знаходзяцца могілкі.
22 сакавіка 1943 года была спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі знішчаны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. 6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка аб трагедыі Хатыні: у нацызму няма нацыянальнасці