Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

УС РФ нанеслі ўдар па дэсантна-штурмавой брыгадзе УСУ паблізу Северска

У Харкаўскай вобласці расійскія ваенныя ў ходзе спецаперацыі паспяхова ліквідавалі ўкраінскую ўстаноўку ЗРК "Бук-М1", а на херсонскім напрамку – радыёлакацыйную станцыю контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША.
Sputnik
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Ваеннаслужачыя Паўднёвай ваеннай акругі УС РФ на Данецкім напрамку нанеслі ўдары па падраздзяленнях 25-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ, праціўнік страціў да 50 чалавек забітымі, заявілі ў Мінабароны Расіі ў аўторак.
Там удакладнілі, што наступальныя баявыя дзеянні адбываліся ў раёне Северска, была задзейнічана авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя.
"Армейскай авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй нанесена паражэнне падраздзяленням 25-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Северск Данецкай народнай рэспублікі. Агульныя страты праціўніка склалі да 50-ці ўкраінскіх вайскоўцаў, бронетранспарцёр, два пікапы, баявая машына РСЗА "Град" і гаўбіца "Мста-Б", - паведамілі ў ведамстве.
Па даных Мінабароны РФ, таксама знішчана ўкраінская ЗРК "Бук-М1" – з задачай паспяхова справілася расійская авіяцыя ў раёне населенага пункта Пяскі-Радзькоўскія Харкаўскай вобласці.
На Херсонскім напрамку працавала артылерыя ПДВ РФ. У раёне Антонаўкі знішчана радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/ТPQ-50, праінфармавалі ў Мінабароны.
Што да запарожскага напрамку, там адзначылі, што расійская артылерыя і падраздзяленні Усходняй ваеннай акругі паблізу населеных пунктаў Прачыстаўка і Навасёлка ДНР за суткі знішчылі звыш 25 украінскіх ваеннаслужачых 108-й брыгады тэраабароны. Таксама ім удалося ліквідаваць самаходную гаўбіцу "Акацыя", дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30 і тры аўтамабілі.

Чырвоналіманскі і Купянскі напрамкі

УСУ панеслі значныя страты на Чырвоналіманскім і Купянскім напрамках, паведамілі ў Мінабароны РФ. Увогуле тут знішчана 70 байцоў УСУ.
У прыватнасці, агнём артылерыі ЦВА ліквідаваны падраздзяленні 80-й і 95-й дэсантна-штурмавых брыгад Украіны ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дыброва (ЛНР) і Серабранка (ДНР). Авіяцыяй і артылерыяй ЗВА знішчаны падраздзяленні 14-й мехбрыгады і 103-й брыгады тэраабароны Украіны ў раёнах Цімкаўкі і Бераставога на Харкаўшчыне.
Акрамя таго, праціўнік панёс страты ў тэхніцы – расійскімі вайскоўцамі знішчаны шэсць бронемашын, артсістэма М-777 і дзве РЛС вытворчасці ЗША AN/ТPQ-37, праінфармавалі ў Мінабароны РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Яшчэ адно сяло вызвалена падчас расійскага наступлення ў ДНР
Кіеў складзіруе заходняе ўзбраенне на ўкраінскіх АЭС – Нарышкін
Больш за 300 кг узрыўчаткі знайшлі ў тайніку ў ЛНР
Мінабароны Расіі паведаміла аб вызваленні Кляшчэеўкі ў ДНР
Расійская армія знішчыла ў зоне СВА французскія самаходкі Caesar