У Беларусі ўводзіцца новы інстытут улады – закон аб УНС прыняты ў другім чытанні

За прыняцце праекта закона прагаласавалі 99 дэпутатаў, адзін дэпутат прагаласаваў супраць.
Sputnik
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі прыняла ў другім чытанні праект закона аб Усебеларускім народным сходзе
За прагаласавала 99 дэпутатаў, супраць прагаласаваў 1 дэпутат.
У першым чытанні ён быў разгледжаны і прыняты 20 снежня 2022 года. У Авальнай зале праект закона прадставіла яго распрацоўшчык – старшыня камісіі па заканадаўстве ніжняй палаты беларускага парламента Святлана Любецкая.
Любецкая адзначыла, што гэтым законам уводзіцца новы важны інстытут у краіне.
Да гэтага дакумент прайшоў грамадскае абмеркаванне. У ім адлюстраваны нормы, прынятыя на канстытуцыйным рэферэндуме.
У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.
У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.
Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.
Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.
Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мезенцаў пракаменціраваў пытанне аб пазбаўленні беларускіх студэнтаў у РФ адтэрміноўкі
Закон "Аб канфіскацыі маёмасці" прыняты ў Беларусі – каго ён закране
Закон аб бюджэце на 2023 год афіцыйна зацверджаны
Адмена спрашчонкі і рост падаткаў: якія змены чакаюць бізнес у 2023 годзе
Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі змяненняў цэн на расійскі газ