Яшчэ адзін атрад спецназа з’явіцца ў Беларусі

Падраздзяленне будзе дзейнічаць на паўднёвым напрамку і выконваць задачы па барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і ДРГ.
Sputnik
МІНСК, 28 сту – Sputnik. У Беларусі з’явіцца яшчэ адзін атрад спецыяльнага прызначэння, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Падраздзяленне будзе дзейнічаць у Гомельскай вобласці і спецыялізавацца на барацьбе з дыверсійнымі разведвальнымі групамі.

"Мы прадугледжваем на працягу бліжэйшага паўгоддзя стварэнне яшчэ аднаго асобнага падраздзялення спецыяльнага прызначэння, якое будзе выконваць аналагічныя функцыі, але ў прывязцы да паўднёвага напрамку – у Гомельскай вобласці", - сказаў ён у інтэрв’ю часопісу "Спецназ".

Паўднёвы напрамак – адзін з самых складаных для беларускіх сілавікоў. Як адзначаюць у пагранкамітэце, у 2023 годзе асноўныя намаганні ў ахове мяжы будуць сканцэнтраваны менавіта на ўкраінскім напрамку, "а таксама на ўчастках, дзе магчыма ўзнікненне новых знешніх выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы".

"Рысь" і "Смерч"

Нагадаем, у канцы мінулага года Карпянкоў расказваў аб новых атрадах спецыяльнага прызначэння "Смерч" і "Рысь". Першы складаецца выключна з добраахвотнікаў – вайскоўцаў запасу. Задачы атрада – забеспячэнне ўвядзенне ваеннага або надзвычайнага становішча, таксама батальён можа прыцягвацца для барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі.
Што да асаблівага спецатрада "Рысь", ён ствараўся канкрэтна для барацьбы з дыверсантамі. Байцы падраздзялення ўкамплектаваны РПГ-7, кулямётамі, гранатамётамі, аўтаматамі і снайперскімі вінтоўкамі розных мадэлей. Супрацоўнікі новага атрада ў выпадку неабходнасці будуць выконваць баявыя задачы сумесна з калегамі з "Алмаз", САХР і АМАП. З байцамі "Рысі" праводзяць заняткі інструктары, якія атрымалі баявы вопыт падчас аперацый у Сірыі, Лівіі і ва Украіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
МУС Беларусі плануе ўзаконіць шырокую ваенную падрыхтоўку насельніцтва
Празмернасці быць не павінна: Лукашэнка аб удасканаленні сістэмы МУС
Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя, расказаў камандуючы ўнутранымі войскамі