Як санкцыі адбіліся на лічбавізацыі, распавёў Галоўчанка

Па словах прэм’ера, для краін ЕАЭС лічбавізацыю сёння нельга аддзяліць ад эканамічных працэсаў і дзяржкіравання.
Sputnik
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Санкцыйныя абмежаванні краін Захаду супраць некаторых дзяржаў ЕАЭС стрымліваюць укараненне сучасных тэхналогій, заявіў беларускі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на міжнародным форуме па лічбавізацыі Digital Almaty-2023, відэа яго выступлення апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Саўміна Беларусі.
"Беспрэцэдэнтныя санкцыі, якія былі ўведзены ў 2022 годзе супраць часткі краін нашага саюза, закранулі і пытанні лічбавізацыі", - адзначыў прэм’ер-міністр.
Размова ідзе аб абмежаванні на продаж і абнаўленне праграмнага забеспячэння, адмовы ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. Усё гэта, паводле слоў Галоўчанкі, з’яўляецца пэўным стрымліваючым фактарам укаранення сучасных тэхналогій і паслуг.
Як падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада, гэта чарговы раз нагадвае аб важнасці нацыянальнага суверэнітэту Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы лічбавага развіцця ва ўмовах санкцый.
"Нам неабходна акумуліраваць існуючыя дасягненні, навуковы патэнцыял нашых краін і забяспечыць пераход у новую лічбавую рэальнасць на сваіх умовах і на базе ўласных распрацовак, тэхналогій і інфраструктуры", - падкрэсліў Галоўчанка.
Digital Almaty-2023 – гэта найбуйнейшае Tech-мерапрыемства ў Алма-Аце, у якім прымаюць удзел як прадстаўнікі бізнесу, так і міжнародныя эксперты, IT-супольнасці, дзяржорганы і СМІ.
Форум праводзіцца штогод, пачынаючы з 2018-га года. Ён лічыцца важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў лічбавага парадку дня, у тым ліку ў рамках ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін даручыў арганізаваць пераход дзяржорганаў на штучны інтэлект
Дэніэл Чжоу: кампанія Huawei зацікаўлена ў распрацоўках расійскіх вучоных
Папярэднія вынікі – 2022: аб’ём узаемнага гандлю ў ЕАЭС вырас