БЧ пусціць дадатковыя цягнікі на расійскім напрамку ў лютым

Беларуская чыгунка прагназіруе павелічэнне попыту на пасажырскія перавозкі ў перыяд працяглых выхадных.
Sputnik
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Дадатковыя цягнікі прызначыла Беларуская чыгунка ў перыяд 21-26 лютага па напрамках Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Паколькі Дзень абаронца Айчыны ў 2023 годзе выпаў на чацвер, то на пятніцу перанеслі адзін са святочных студзеньскіх выхадных, дзякуючы чаму расіяне атрымалі "доўгія выхадныя" з 23 па 26 лютага.
У сувязі з гэтым у БЧ прагназіруюць павелічэнне попыту на пасажырскія перавозкі ў гэты перыяд часу.
У прэс-службе паведамілі, што цягнік №250/249 Мінск – Санкт-Пецярбург 21 і 25 лютага адправіцца з Мінска ў 19:15, а назад з Санкт-Пецярбурга 22 і 26 лютага ў 20:13.
Цягнік №295/296 Масква – Брэст 22 лютага адправіцца з расійскай сталіцы ў 22:59, назад з Брэста ён паедзе 24 лютага ў 0:18.
Дадатковы цягнік №236 Брэст – Масква 25 лютага адправіцца з Брэста ў 13:12, а цягнік №237 Масква – Брэст са сталіцы Расіі назначаны на 11:16 26 лютага.
"У складзе паяздоў №236/237 таксама будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны Віцебск – Масква – Віцебск", - удакладнілі ў БЧ.
Таксама гэтымі днямі праз Беларусь будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №229 Санкт-Пецярбург – Смаленск і №230 Смаленск – Санкт-Пецярбург. Саставы будуць спыняцца таксама ў Гарадку, Віцебску і Ліёзне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
Travel-фатаграфія года: ад выгібаў пустыні Наміб да Унутранай Манголіі
Башкортастан гатоў субсідзіраваць рэйсы Мінск-Уфа