https://bel.sputnik.by/20230127/ratyfkavana-pagadnenne-pamzh-belarussyu--rasyay-ab-uzaemnym-pryznann-vz-1071635730.html
Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
Sputnik Беларусь
Пагадненне застаецца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць другому пісьмова аб намеры спыніць яго дзеянне. 27.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-27T11:16+0300
2023-01-27T11:16+0300
2023-03-01T15:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
віза
пагадненне
грамадства
турызм
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі РФ і Беларусі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, якія звязаны з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі краін Саюзнай дзяржавы.Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.Нагадаем, што міжурадавае пагадненне было падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску. Яно накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы.Згодна з дакументам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства будуць мець права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з краін-удзельніц пагаднення і дакументаў, якія сведчаць асобу.У пагадненні таксама вызначаны ўмовы такіх паездак і парадак дзеянняў дзяржаў. У рамках рэалізацыі пагаднення будзе створана сістэма інфармацыйнага абмену паміж краінамі аб выдадзеных і ануляваных дазволах на ўезд і знаходжанне, а таксама перасячэнні меж краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы ў пунктах пропуску.Пагадненне ўступае ў сілу праз 30 дзён з дня атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур."З улікам наяўнасці ў праекце федэральнага закона аб ратыфікацыі адкладной агаворкі аб яго ўступленні ў сілу 1 лютага 2023 года пачатак дзеяння пагаднення магчымы не раней сакавіка 2023 года", - указвалася ў дакуменце.Дакумент будзе заставацца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў пісьмова па дыпламатычных каналах не паведаміць другому боку аб сваім жаданні спыніць дзеянне гэтага пагаднення.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, віза, пагадненне, грамадства, турызм, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, віза, пагадненне, грамадства, турызм, навіны
Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
11:16 27.01.2023 (абноўлена: 15:10 01.03.2023) Пагадненне застаецца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць другому пісьмова аб намеры спыніць яго дзеянне.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі РФ і Беларусі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, якія звязаны з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі краін Саюзнай дзяржавы.
Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Нагадаем, што міжурадавае пагадненне было падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску. Яно накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы.
Згодна з дакументам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства будуць мець права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з краін-удзельніц пагаднення і дакументаў, якія сведчаць асобу.
У пагадненні таксама вызначаны ўмовы такіх паездак і парадак дзеянняў дзяржаў. У рамках рэалізацыі пагаднення будзе створана сістэма інфармацыйнага абмену паміж краінамі аб выдадзеных і ануляваных дазволах на ўезд і знаходжанне, а таксама перасячэнні меж краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы ў пунктах пропуску.
Пагадненне ўступае ў сілу праз 30 дзён з дня атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур.
"З улікам наяўнасці ў праекце федэральнага закона аб ратыфікацыі адкладной агаворкі аб яго ўступленні ў сілу 1 лютага 2023 года пачатак дзеяння пагаднення магчымы не раней сакавіка 2023 года", - указвалася ў дакуменце.
Дакумент будзе заставацца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў пісьмова па дыпламатычных каналах не паведаміць другому боку аб сваім жаданні спыніць дзеянне гэтага пагаднення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь