Паводле апошніх звестак, у Турцыі загінуў 3 381 чалавек, пацярпелі 20 436. Таксама паведамлялася аб разбурэннях у некалькіх рэгіёнах Сірыі. Там колькасць ахвяр на дадзены момант складае больш за 700 чалавек, пацярпелі амаль 1 500.
Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся раніцай 6 лютага на паўднёвым усходзе Турцыі, а праз некалькі гадзін, каля 13:25 адбыўся яшчэ адзін землятрус прыкладна такой жа сілы. На дадзены момант, па звестках Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, зафіксавана больш за 30 афтэршокаў. Афтэршокі, хутчэй за ўсё, будуць адбывацца ў найбліжэйшыя дні і нават тыдні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Землятрус у Турцыі і Сірыі: што вядома на дадзены момант
Беларусы нясуць кветкі да пасольстваў Турцыі і Сірыі ў Мінску
Моцны землятрус адбыўся ў Турцыі і Сірыі, ёсць загінулыя