МІНСК, 8 лют – Sputnik. Атрад спецпрызначэння "ЗУБР" МНС Беларусі адправіўся ў Турцыю для правядзення пошукава-выратавальных работ у выніку землятрусу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Група ратавальнікаў з рыштункам і экіпіроўкай паляцела ў турэцкі горад Адана на ваенным транспартніку Іл-76МД.
"Сёння мы адпраўляем першую групу – 32 чалавекі з экіпіроўкай, маёмасцю і задачай – вылучыцца ў Турэцкую рэспубліку, прыняць даручэнне па дыслакацыі ў раёне аварыйна-выратавальных работ. Месца будзе ўдакладнена пасля прыбыцця штабам правядзення мерапрыемстваў", - расказаў журналістам міністр па НС Беларусі Вадзім Сіняўскі.
Пасля прыбыцця на месца ратавальнікі арганізуюць лагер, пасля чаго пачнуць ліквідацыю наступстваў землятрусу. З рыштунку – бензарэзы, пілы, эндаскопы і абсталяванне, якое неабходна для разбору завалаў і жыццезабеспячэння атрада.
Наступная група з 32 чалавек накіруецца ў Турцыю 9 лютага.
"Атрад наш падрыхтаваны, экіпіраваны, мае адпаведны рыштунак для правядзення ўсяго спектра аварыйна-выратавальных работ у выніку землятрусу. Ёсць кінолагі са спецыяльна навучанымі для гэтых задач сабакамі, экіпіроўка, спецсродкі, інструмент", - удакладніў міністр.
12-дзённая камандзіроўка
Паводле яго слоў, атрад паспяхова вырашыць пастаўленыя задачы і вернецца ў Беларусь.
"Плануем камандзіроўку на 12 дзён з улікам часу ў дарозе, а далей будзем зыходзіць з таго, наколькі мы там патрэбны, і ў сувязі з неабходнасцю правядзення аварыйна-выратавальных работ", - дадаў Сіняўскі.
Сувязь з турэцкім бокам падтрымліваецца праз пасольства Беларусі ў Турцыі, а таксама праз прадстаўніцтва турэцкага выратавальнага ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Папугай папярэдзіў аб небяспецы: беларуска аб землятрусе ў Турцыі
Беларусь адправіла спецтэхніку і ратавальнікаў у Турцыю – відэа
Разбурэнні, ахвяры і выратаваныя – фота з месцаў землятрусу ў Турцыі і Сірыі
Землятрус у Турцыі і Сірыі: што вядома на дадзены момант
Беларусы нясуць кветкі да пасольстваў Турцыі і Сірыі ў Мінску