МІНСК, 10 лют – Sputnik. У красавіку 2023 года завершацца дзяржаўныя выпрабаванні беларускага танка, сказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус перад выніковай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе на Абуз-Лясноўскім палігоне для кіраўніка дзяржавы прайшла прэзентацыя беларускіх беспілотных лятальных апаратаў і сродкаў барацьбы з імі.
"У тым ліку мы паказалі мадэрнізацыю танка. Гэта поўнасцю беларуская мадэрнізацыя. Тут мы працуем выключна на кампетэнцыі нашых прадпрыемстваў", - падкрэсліў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.
Пры гэтым ён адзначыў, што папярэднія выпрабаванні завяршыліся ў мінулым годзе.
"Цяпер да красавіка месяца ідуць дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага мы пачнём мадэрнізацыю гэтых танкаў у інтарэсах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", - удакладніў Пантус.
Пасля чаго дадаў, што беларускі ВПК мадэрнізуе за год ад 20 да 30 танкаў.
На думку кіраўніка ведамства, стварэнне беспілотнікаў і сродкаў барацьбы з імі – гэта два ключавыя напрамкі развіцця ВПК.
Увосень былі прадэманстраваны восем БПЛА ў практычным прымяненні. Цяпер работа сканцэнтравана на арганізацыі іх серыйнай вытворчасці.
"Два вырабы ў 2022 годзе былі афіцыйна пастаўлены на ўзбраенне. У гэтым годзе яшчэ два будуць пастаўлены. Мы завяршаем дзяржаўныя выпрабаванні", - падсумаваў Пантус.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Стала вядома, калі беларускі танк паступіць у войскі
Прамыя канкурэнты HIMARS: як гучаць беларускія "Паланэзы" – відэа
Дзяржкамваенпрам: Мінск павялічыць магутнасці для вытворчасці беспілотнікаў