МІНСК, 14 лют – Sputnik. З-пад завалаў выратаваны жывымі больш за 8 тысяч чалавек, паведаміў у аўторак прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Паводле яго слоў, значная частка з 81 тысячы пацярпелых у выніку землятрусу ўжо выпісана з бальніц.
"На жаль, па меры разбору завалаў з абломкаў тысяч дамоў, якія абрушыліся, колькасць загінулых расце", - сказаў Эрдаган у відэазвароце да ўдзельнікаў Сусветнага ўрадавага саміту, які праходзіць у Дубаі.
Ён таксама адзначыў, што землятрусы сталі прычынай каласальных разбурэнняў у радыусе 500 кіламетраў ад эпіцэнтра – у 10 правінцыях, дзе пражываюць 13,5 мільёна грамадзян, а калі ўлічваць гарады, дзе адчуваліся штуршкі, то катастрофа закранула амаль 20 мільёнаў чалавек.
"Па словах навукоўцаў, вызваленая землятрусамі энергія роўная магутнасці 500 атамных бомб", - дадаў прэзідэнт Турцыі.
Раней у сераду кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў паведаміў, што расійскія ратавальнікі завяршаюць пошукава-выратавальныя работы ў Турцыі і Сірыі, прынята рашэнне аб вывадзе групоўкі з зоны бедства.
Нагадаем, землятрус магнітудай 7,7 адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі ў мінулы панядзелак раніцай. Днём у той жа дзень здарыўся яшчэ адзін землятрус магнітудай 7,6. Падземныя штуршкі, за якімі рушылі следамі сотні афтэршокаў, адчуваліся ў 10 турэцкіх правінцыях і суседніх дзяржавах, уключаючы Сірыю.
Па даных на панядзелак, 13 лютага, ахвярамі землятрусаў у Турцыі сталі амаль 32 тысячы чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
На мяжы цуду: беларускія ратавальнікі дасталі яшчэ двух чалавек з-пад завалаў
Беларускія ваенныя медыкі рыхтуюцца да адпраўкі ў Сірыю
У Турцыі ўтварыўся вялізны каньён пасля землятрусу – відэа
Шасцігадовую дзяўчынку дасталі жывой з-пад завалаў у Турцыі
Пошукі і разбор завалаў: беларусы выратавалі дзяўчыну ў Турцыі – відэа