Беларускія медыкі разгортваюць палявы шпіталь у Сірыі

Медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння быў падрыхтаваны для місіі па даручэнні кіраўніка дзяржавы Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Sputnik
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Медатрад спецыяльнага прызначэння Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі разгортвае палявы шпіталь у Сірыі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Медыкі абсталююць у шпіталі прыёмнае аддзяленне, аперацыйную, дыягнастычнае аддзяленне, рэанімацыю. На месцы будуць працаваць хірургі, тэрапеўты, анестэзіёлагі.
Беларускія медыкі адправіліся ў Сірыю на расійскім самалёце. Борт, загружаны медыцынскім абсталяваннем і спецмашынамі, вылецеў з аэрадрома Мачулішчы ў аўторак.
Усяго дапамагаць параненым ад землятрусу адправілася 45 чалавек. Колькі беларускія вайсковыя медыкі правядуць у Сірыі, не паведамлялася.
"Дапамогу будзем аказваць кваліфікаваную, з элементамі спецыялізаванай", - расказваў начальнік медыцынскага спецатрада палкоўнік медслужбы Андрэй Гурыновіч.
Наймацнейшы землятрус адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі на мінулым тыдні. Падземныя штуршкі, за якімі рушылі ўслед сотні афтэршокаў, адчуваліся ў 10 турэцкіх правінцыях і суседніх дзяржавах.
Моцна пацярпела і Сірыя. Па даных СААЗ, там загінулі каля 8,5 тысячы чалавек. Паводле інфармацыі сірыйскага Міністэрства аховы здароўя, канчатковая колькасць загінулых з-за землятрусу на падкантрольных сірыйскаму ўраду тэрыторыях дасягнула 1 414 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ва ўніверсітэце і на рынку: як жывуць людзі ў Турцыі пасля землятрусу
Эрдаган: з-пад завалаў выратавалі жывымі больш за 8 тысяч чалавек
На мяжы цуду: беларускія ратавальнікі дасталі яшчэ двух чалавек з-пад завалаў
У Турцыі ўтварыўся вялізны каньён пасля землятрусу – відэа
Анкара яшчэ раз падзякавала Мінску за падтрымку і папрасіла гуманітарнай дапамогі