МІНСК, 17 лют – Sputnik. Саюзныя праграмы (дарожныя карты інтэграцыі) выкананы на 80%, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве.
Усяго было зацверджана 28 праграм. Не так даўно гэтую тэму каменціраваў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Паводле яго даных, на 14 лютага праграмы былі выкананы на 71%.
Лукашэнка сустракаецца з Пуціным у Маскве ў рамках візіту ў Расію. Раней беларускі прэзідэнт анансаваў, што будуць абмяркоўвацца тэмы эканамічнага, ваеннага і палітычнага характару. Гэта парадак дня будучага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, якое запланавана на вясну 2023 года.
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным Лукашэнка адзначыў, што адно з самых важных пытанняў – тое, як урады дзвюх краін выконваюць пастаўленыя прэзідэнтамі задачы. Найперш гэта эканоміка: пытанні энерганосьбітаў, адзінага рынку, імпартазамяшчэння.
На перагаворах 17 лютага ў Маскве беларускі прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што вырас узаемны абарот тавараў і паслуг.
"Абарот таварамі і паслугамі ў нас у мінулым годзе (быў - Sputnik) беспрэцэдэнтны – 50 мільярдаў долараў. Каля 44 мільярдаў – таварамі і плюс яшчэ паслугі", - сказаў Лукашэнка ў пятніцу, сустракаючыся з расійскім калегам.
Прэзідэнт Беларусі запэўніў, што ёсць зрухі ў мікраэлектроніцы. Спецыялісты абяцаюць, што выканаюць даручэнні двух прэзідэнтаў па імпартазамяшчэнні ў гэтай сферы.
"Спецыялісты кажуць: "Перадайце Уладзіміру Уладзіміравічу, мы выканаем усё неабходнае. Крыху габарыты будуць больш, але ў бліжэйшы час мы ведаем, куды ісці, што рабіць", - растлумачыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Валагодская вобласць працягне пераход на беларускую тэхніку – губернатар
Беларусь пачала атрымліваць крэдыт ад РФ на імпартазамяшчэнне – Грызлоў
Пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы падпісалі Беларусь і Расія