Вытворчасць кітайскай карпарацыі "Сінафарм" можа з’явіцца ў Беларусі

Дэлегацыя беларускага міністэрства падчас візіту ў Кітай абмяркоўвае шэраг сумесных праектаў у сферы аховы здароўя і фармацэўтыкі.
Sputnik
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Беларусь і Кітай абмяркоўваюць шэраг сумесных праектаў па пастаўках і сумеснай вытворчасці лекавых сродкаў і абсталявання, аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
На дадзены момант ідуць перагаворы па супрацоўніцтве з кітайскай карпарацыяй Sinopharm ("Сінафрам"), абмяркоўваюцца праекты па лакалізацыі на тэрыторыі Беларусі вытворчасці некаторых лекаў.
"У тым ліку абмяркоўваецца прапанова па стварэнні сумеснага прадпрыемства", - расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Закранаюцца і пытанні імпарту і экспарту лекаў і медыцынскіх тавараў, у тым ліку – у сферы прасоўвання кітайскага медабсталявання на беларускім рынку.
Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя апошнія некалькі дзён знаходзіцца ў Кітаі. Падпісаны шэраг важных пагадненняў паміж ведамствам і медыцынскімі кампаніямі, абмяркоўваюцца пытанні экспарту і імпарту тавараў медыцынскага прызначэння і лекаў.
Як паведамляе прэс-служба міністэрства, у Беларусі зарэгістравана 810 найменняў медтэхнікі, 502 вырабы медпрызначэння і 480 лекавых сродкаў вытворчасці КНР.
Акрамя таго, Кітай і Беларусь за час пандэміі не раз накіроўвалі адзін аднаму гуманітарную дапамогу (наша рэспубліка ў пачатку пандэміі адна з першых дапамагла КНР сродкамі аховы здароўя і іншымі вырабамі). Кітай таксама аказваў дапамогу Беларусі, у тым ліку і з вакцынамі ад каронавіруса: агульная сума склала 30 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінздароўя апублікавала статыстыку аб вакцынацыі супраць COVID-19
Колькі каштуе беларуская ваенная аптэчка, якая "лепш за натаўскую"?
Нетыпічны рост рэспіраторных захворванняў у дзяцей фіксуецца ў Еўропе і ЗША