Відэа

Лукашэнка з сынам усклалі кветкі на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне – відэа

Беларускі лідар знаходзіцца ў КНР з дзяржаўным візітам, які працягнецца да 2 сакавіка. Праграма паездкі не абмяжоўваецца толькі перагаворнай часткай. Глядзіце на відэа, як пачаўся першы дзень візіту беларускага лідара ў Пекін.
Sputnik
У сераду 1 сакавіка ў першы дзень знаходжання ў Пекіне Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем усклалі кветкі на плошчы Цяньаньмэнь, паведаміў блізкі да кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
Беларускі лідар прыбыў на плошчу на аўтамабілі Hongqi прадстаўніцкага класа, у гонар урачыстай цырымоніі на плошчы прысутнічала ганаровая варта. Прагучаў беларускі гімн у момант ускладання вянка ад прэзідэнта Беларусі да манумента на плошчы.
Аляксандра Лукашэнку ў паездцы суправаджаюць малодшы сын Мікалай, віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло, кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік і іншыя афіцыйныя асобы.
Дарэчы, у нядаўнім інтэрв’ю кітайскім СМІ напярэдадні візіту ў Паднябесную беларускі лідар расказваў, што Мікалай Лукашэнка вывучае біятэхналогіі па кітайскай праграме, ён навучаецца на першым курсе БДУ на біялагічным факультэце.
Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Кітай працягнецца асабістай сустрэчай з Сі Цзіньпінам у Пекіне.
Плошча Цяньаньмэнь – знакавае месца ў сучаснай гісторыі КНР. Тут знаходзіцца Помнік народным героям, устаноўлены ў 1949 годзе, і Маўзалей Мао Цзэдуна.
Акрамя таго, плошча стала цэнтрам антыўрадавых выступленняў у КНР у красавіку-чэрвені 1989 года, якія перараслі ў беспарадкі і пагромы ў шэрагу кітайскіх гарадоў, тады па афіцыйных даных 241 чалавек загінуў і каля сямі тысяч пацярпелі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"
Беларусь плануе амаль удвая павялічыць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай
Лукашэнка параіў прыслухацца да пазіцыі Кітая па Украіне