Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

У Саюзнай дзяржаве зацвердзілі канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі

Беларусь і Расія сумесна працуюць над забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі і павышэннем абароненасці адпаведнай інфраструктуры.
Sputnik
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы 22 лютага зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У рабоце над выніковым дакументам бралі ўдзел апараты Саветаў бяспекі дзвюх краін, міністэрствы замежных спраў і іншыя зацікаўленыя бакі, якія займаюцца процідзеяннем сучасным інфармацыйным выклікам.
"Галоўная мэта дакумента – абарона нацыянальных інтарэсаў дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў інфармацыйнай сферы", - падкрэслілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У канцэпцыі вызначаны базавыя паняцці, якія дазволяць фарміраваць узгодненую дзяржаўную палітыку і развіваць грамадскія адносіны для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Таксама яна дасць магчымасць выпрацаваць меры для ўдасканалення сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
У МЗС Беларусі лічаць, што гэты дакумент пасадзейнічае "павышэнню абароненасці інфармацыйнай інфраструктуры" Беларусі і Расіі. У першую чаргу гэта датычыцца крытычна важных аб’ектаў. Канцэпцыя таксама накіравана "на барацьбу з дэструктыўным уздзеяннем на інфармацыйныя рэсурсы Саюзнай дзяржавы".
Мінск і Масква, згодна з дадзенай канцэпцыяй, ажыццяўляюць сваю дзейнасць у міжнародным інфармацыйным полі ў адпаведнасці з інтарэсамі сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Пры гэтым яны падтрымліваюць міжнародную і рэгіянальную бяспеку, кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, і нацыянальным заканадаўствам.
"Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы можа служыць прыкладам і асновай для развіцця супрацоўніцтва на гэтым напрамку для іншых дзяржаў і рэгіянальных аб’яднанняў", - лічаць у прэс-службе МЗС.
Беларусь і Расія таксама будуць дзяліцца вопытам у галіне інфармацыйнай бяспекі з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каб мінімізаваць агульныя рызыкі і пагрозы ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Гэта дазволіць выпрацаваць універсальныя правілы адказных паводзін у інфармацыйнай прасторы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пуцін даручыў ФСБ працягнуць маніторынг сацыяльных сетак
Суд па справе экс-журналіста "КП в Беларуси" Мажэйкі аднавіўся ў Мінску
Кісялёў: не згодны з тым, што мы прайграём інфармацыйную вайну