МІНСК, 1 сак – Sputnik. Якасць прадукцыі беларускіх фермераў знаходзіцца на высокім узроўні, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц пасля нарады, прысвечанай забеспячэнню ўнутранага рынку агароднінай, перадае прэс-служба ўрада.
Паводле яго слоў, Столінскі раён і мясцовыя фермерскія гаспадаркі лідзіруюць у краіне. Палова беларускай агародніны вырошчваецца ў гэтым рэгіёне.
Віцэ-прэм’ер растлумачыў, што ўлады зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць беларускі рынак агароднінай, якая раней закуплялася па імпарце, у тым ліку раннія бульбу, капусту і моркву. Яны паступалі ў рэспубліку з Сярэдняй Азіі ў маі і чэрвені.
"Людзі гатовы паставіць каля 6 тысяч тон ранняй капусты, 11 тысяч тон сярэдняспелай, 10 тысяч тон морквы, 2 тысячы тон ранняй бульбы. Гэтыя аб’ёмы мы павінны закупіць у фермерскіх гаспадарак Столінскага раёна і прапанаваць сваім пакупнікам", - падкрэсліў Заяц.
У завяршэнне намеснік прэм’ера звярнуў увагу, што цана на гэту прадукцыю будзе ніжэйшая за імпартную, а якасць мясцовай фермерскай прадукцыі ўсім вядома.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў: не дай бог, пачнём есці егіпецкую бульбу
Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка – Лукашэнка
Уся наша шматвяковая гісторыя стваралася сялянскай працай – Лукашэнка
Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака
Беларусь выступае за стварэнне агульнага аграрнага рынку ў СНД