Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў: не дай бог, пачнём есці егіпецкую бульбу

© Sputnik / Виктор ТолочкоРУП "Талачынскі кансервавы завод"
РУП Талачынскі кансервавы завод - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2023
Падпісацца
Прэзідэнт запатрабаваў, каб да новага ўраджаю на прылаўках была "чысценькая, акуратненькая, як імпартная", беларуская бульба, морква, капуста.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб тым, што ўнутраны рынак павінен быць забяспечаны ў першую чаргу айчыннымі прадуктамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння ў пятніцу ў Палацы Незалежнасці.
На нарадзе прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў прэзідэнту аб тым, што ў стабілізацыйныя фонды па краіне закладзена больш як 144 тыс тон бульбы, агародніны, яблыкаў, што амаль на трэць больш, чым год таму. Большая частка прадуктаў, паводле інфармацыі кіраўніка ўрада, закантрактавана.
"Ёсць у губернатараў пытанні па гэтых стабфондах?" - удакладніў Лукашэнка.
Старшыні Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкама адказалі, што ў рабоце прыватнага гандлю ёсць свае нюансы. Галоўчанка і кіраўнік Камітэта Дзяржкантролю Васіль Герасімаў не выключылі, што нейкім гаспадаркам больш выгадна прадаваць на экспарт, таму яны, магчыма, могуць выдумляць розныя адгаворкі аб тым, што іх тавар не запатрабаваны на ўнутраным рынку. У цэлым жа, сітуацыя са стабфондамі значна лепшая, чым у мінулыя гады. Дзякуючы гэтаму імпарту стала менш, а кошт вырашчанай у Беларусі агародніны прыкметна знізіўся.

Беларуская бульба лепшая за егіпецкую

"Я проста хачу губернатараў і мэра Мінска папярэдзіць: не дай бог праз месяц гэта ўсё вылезе і мы пачнем зноў есці егіпецкую бульбу, а сваёй па нармальных цэнах бачыць не будзем – наракайце самі на сябе. Я не збіраюся вас вучыць, што рабіць", - заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб імпартная прадукцыя ўвогуле не магла канкурыраваць з айчыннай.
"Таму што лепшай бульбы, чым са сваёй зямлі, лепшай капусты, морквы і цыбулі, чым са сваёй зямлі, дзе мы нарадзіліся і жывём, быць не можа", - сказаў прэзідэнт.
Пры гэтым ён адзначыў, што пастаўляць прадукцыю на экспарт не забараняецца, але ў першую чаргу павінен быць забяспечаны ўнутраны рынак.
"Прадавайце. Але калі праваліцеся да ліпеня-жніўня, пакуль ранняя бульба і капуста не з’явяцца, наракайце самі на сябе", - папярэдзіў ён.
Лукашэнка запатрабаваў, каб да новага ўраджаю на прылаўках была "чысценькая, акуратненькая, як імпартная" бульба, морква, капуста і іншая агародніна. Беларусы, упэўнены ён, купяць гэта, калі ў прадукту будзе таварны выгляд.

"Яно нядрэннае па якасці, прадавайце. Але калі, як сказаў прэм’ер, па шалёных цэнах у чэрвені, ліпені, жніўні будуць афрыканская і яшчэ там нейкая бульба – наракайце самі на сябе. Нізкія цэны, сваё – рабіце. Астатняе вязіце хоць на месяц. Калі ласка – вывозьце, толькі свой народ накарміце", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Нафта не дае такой рэнтабельнасці, як сельская гаспадарка – Лукашэнка
"Еўразійскі экспрэс" перавёз больш за 500 тысяч тон прадукцыі АПК
Далей так нельга: Лукашэнка заклікаў аграрыяў падумаць, як зарабляць
Уся наша шматвяковая гісторыя стваралася сялянскай працай – Лукашэнка
Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд
Стужка навiн
0