Палецкіс – журналіст, антыфашыст, лідар рухаў "Заря справедливости" і "Форум добрососедства", быў прыгавораны ў Літве да шасці гадоў турэмнага зняволення за злачынства, якога не здзяйсняў. "Шпіянаж на карысць Расіі" – так перавялі на сучасную мову яго спробу дакапацца да ісціны і адказаць на пытанне, якое хвалюе грамадскасць ужо 32 гады: хто адправіў снайпераў на дахі віленскіх шматпавярховак і загадаў страляць па натоўпе ў студзені 1991-га.
"Як зараз высвятляецца, свае стралялі ў сваіх", - адназначна адказаў журналіст. Гэтага яму на радзіме не прабачылі...
Арышты, вобыскі, памножаныя на поўную адсутнасць свабоды слова, – вось што, па сутнасці, уяўляе сабой цяперашняя прыбалтыйская "дэмакратыя". Пацвярджае гэта і факт нядаўняга арышту шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема.
Цяпер у літоўскім судзе разглядаецца іск аб ліквідацыі "Форума добрососедства", "злачынства" якога заключаецца ў тым, што яго ўдзельнікі выступаюць за сяброўства з Расіяй і Беларуссю.
Чаму ўлады прыбалтыйскіх рэспублік ідуць на эскалацыю канфлікту, што пра гэта думаюць простыя грамадзяне, чаму арыштоўваюць журналістаў?
Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі мерапрыемства:
філосаф, палітычны аглядальнік Пётр Сяргеевіч ПЯТРОЎСКІ (Беларусь);
філосаф, публіцыст і палітычны аглядальнік Аляксей Валер’евіч ДЗЕРМАНТ (Беларусь);
старшыня "Международного форума добрососедства" Эрыка ШВЯНЧОНЕНЕ (Літва);
палітолаг, член руху "Заря справедливости" Міхаіл БУГАКОЎ (Літва);
карэспандэнт Sputnik Латвія Аляксей СТЭФАНАЎ (Латвія);
блогер Лаўрынас РАГЕЛСКІС (Літва).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь