У Беларусі за год колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 73 тысячы

Колькасць працуючых беларусаў плаўна зніжаецца з году ў год, што з’яўляецца аб’ектыўным адлюстраваннем дэмаграфічных працэсаў у рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 5 сак – Sputnik. У эканоміцы Рэспублікі Беларусь у студзені 2023 года было занята 4 172,9 тысячы чалавек, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белстата.
Афіцыйныя даныя сведчаць аб тым, што ў снежні мінулага года колькасць занятых беларусаў была большая на 16,7 тысячы чалавек. У гадавым выражэнні іх стала менш на 73,6 тысячы чалавек.
У параўнанні са студзенем 2021 года гэты паказчык стаў меншым на 122,6 тысячы занятых. Калі параўноўваць з 2020 годам, занятых у эканоміцы беларусаў стала менш на 156,5 тысяч чалавек.
Міністэрства эканомікі прыводзіць даныя за трэці квартал мінулага года, згодна з якімі беспрацоўе ў рэспубліцы складае ўсяго 3,4% ад агульнай колькасці работнікаў.
У першым і другім кварталах 2022 года гэты паказчык складаў 3,7%. Такім чынам, беспрацоўе ў Беларусі скарачаецца разам з колькасцю працуючых.
Устойлівы трэнд на зніжэнне занятасці ў беларускай эканоміцы назіраецца пачынаючы з 2011 года. Афіцыйная статыстыка наўпрост гэта ўвязвае з дэмаграфічнымі працэсамі ў краіне: скарачэннем колькасці жыхароў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Заяц: дзяржава гатова закупляць агародніну ў фермераў
Ці трэба рабіць пенсіённыя ўзносы плацельшчыкам падатку на прафдаход
Рэзкае падзенне інфляцыі чакаюць эксперты летам