МІНСК, 6 сак – Sputnik. Трэці і апошні ў гэтым навучальным годзе этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартаваў у Беларусі, паведамілі ў РІКВ.
Прайсці пробнае тэсціраванне па 11 прадметах можна будзе ў сакавіку-красавіку. Канкрэтныя даты ўстанаўліваюць установы адукацыі, якія і арганізуюць здачу РТ – іх 144. Поўны спісак размешчаны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Прыняць удзел у рэпетыцыі ЦТ можна, папярэдне зарэгістраваўшыся праз асабісты кабінет на сайце РІКВ. Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні – 8,20 рубля за адзін навучальны прадмет. Аплаціць можна праз АРІП, інфакіёскі, банкаматы, а таксама ў аддзяленнях банкаў.
Нягледзячы на з’яўленне з 2023 года ў экзаменацыйнай праграме школьнікаў новага выпрабавання – ЦЭ – змен у арганізацыі РТ і ўзроўні складанасці няма. Як адзначаюць распрацоўшчыкі тэстаў, рэпетыцыйнае тэсціраванне дапаможа лепш падрыхтавацца да цэнтралізаванага экзамену, які, нагадаем, пройдзе па двух прадметах: рускай або беларускай мове (14 мая) і другім прадмеце на выбар (21 мая).
Вынікі экзамены будуць актуальны для ўступнай кампаніі ў ВНУ, здаваць асобнае ЦТ па гэтых прадметах не трэба.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінадукацыі патлумачыла, як будзе праходзіць экзамен па гісторыі Беларусі ў 9 класе
У Беларусі ўпершыню будуць рыхтаваць дзяржаўных аўдытараў
Авіяцыйныя класы адкрыюць у некаторых школах Беларусі
Паступіць у ВНУ Расіі беларусам стане прасцей
Колькі школьнікаў здалі рэпетыцыйны ЦЭ, расказалі ў Мінадукацыі