У Беларусі ўпершыню будуць рыхтаваць дзяржаўных аўдытараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты на ЦТ
Абітурыенты на ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2023
Падпісацца
У новых для айчыннай эканомікі спецыялістах зацікаўлены многія арганізацыі, таму большая частка тых, хто паступіў, будзе вучыцца бясплатна.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Спецыялістаў па аўдыце будуць рыхтаваць на эканамічным факультэце БДУ, паведамляе прэс-служба Белдзяржуніверсітэта.
Спецыяльнасць будзе называцца "Дзяржаўны аўдыт", рыхтаваць спецыялістаў па ёй будуць упершыню ў Беларусі. Выпускнікам прысвояць кваліфікацыю "Эканаміст. Спецыяліст па аўдыце".
Па словах дэкана эканамічнага факультэта Ганны Каралёвай, падрыхтоўка аўдытараў найперш будзе сфакусіравана на фінансава-эканамічнай дзейнасці дзяржустаноў, а не бухуліку, як было да гэтага.
Прадугледжваецца, што навыкі новых спецыялістаў будуць запатрабаваны ў сферы экспертна-аналітычнай, кантрольнай і аўдытарскай дзейнасці, дадуць магчымасць ім працаваць у фінансавых, кантрольных, праваахоўных органах, а таксама ў сферы бізнес-аўдыту і кансалтынгу.
Вучэбная праграма будзе ўключаць наступныя дысцыпліны: "Дзяржаўны бюджэт", "Фінансы", "Падаткі і падаткаабкладанне", "Бухгалтарскі ўлік і аўдыт", "Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці", "Кіраўніцкі ўлік", "Процідзеянне карупцыі" і гэтак далей.
У новых для айчыннай эканомікі спецыялістах зацікаўлены многія арганізацыі. Па іх меркаванні, такія кадры жыццёва неабходны ў вобласці дзяржаўнага аўдыту.
Большая частка тых, хто паступіў – да 60% з ліку абітурыентаў, якія пададуць дакументы на гэтую спецыяльнасць – будзе навучацца бясплатна, паколькі гэта будуць мэтавыя месцы.

І "Кібербяспека"

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрые ў 2023 годзе яшчэ адну новую спецыяльнасць – "Кібербяспека". Навучанне будзе весціся на двух факультэтах – факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, а таксама факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
Што датычыцца колькасці месцаў, конкурсу і мінімальнага прахаднога бала, гэтыя падрабязнасці для новых спецыяльнасцей стануць вядомы пазней.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінадукацыі аб выключэнні з Балонскага працэсу: наша адукацыя самадастаткова
Паступіць у ВНУ Расіі беларусам стане прасцей
Беларусь і Куба будуць узаемна прызнаваць дакументы аб адукацыі
Беларусь прыпыніла дзеянне пагаднення з Польшчай у сферы адукацыі
Славянскія ВНУ арыентаваны на прыцягненне маладых кадраў – Бардзюжа
Стужка навiн
0