МІНСК, 9 сак – Sputnik. Вопыт Беларусі па ўступленні ў ШАС стане добрым прыкладам для іншых, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мінам.
"Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту – прайсці шлях па ўступленні ў члены Арганізацыі да саміту ў Дэлі. Гэта будзе добры вопыт для іншых", - цытуе Лукашэнку Тelegram-канал Пул Першага.
Паводле яго слоў, калі Беларусь мела статус наглядальніка ў арганізацыі, то сур'ёзна рыхтавалася да ўступлення. Таму рэспубліка зможа ўкласціся да чэрвеня па гэтым пытанні.
Беларускі лідар лічыць, што ў ШАС добра ведаюць мэты рэспублікі. Таму ён папрасіў генеральнага сакратара выказаць асцярогі наконт юрыдычных аспектаў уступлення нашай краіны ў арганізацыю, калі яны ёсць.
У сваю чаргу Чжан Мін расказаў, што ад сустрэчы з Лукашэнкам напярэдадні саміту ШАС ва Узбекістане ў верасні мінулага года ў яго засталіся добрыя ўражанні.
"Тады мы з вамі таксама абмяркоўвалі пытанні ўступлення і далучэння Беларусі да ШАС. Гэта была ключавая тэма нашых перагавораў", - падкрэсліў ён.
Раней стала вядома, што чарговы саміт ШАС адбудзецца ў чэрвені бягучага года ў індыйскай сталіцы. У 2023 годзе да Індыі перайшло старшынства ў арганізацыі, таму ключавое мерапрыемства адбудзецца менавіта там.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка сказаў, калі Беларусь разлічвае атрымаць членства ў ШАС
Паглыбленне супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ШАС – прагнозы і перспектывы
Беларусь гатова забяспечыць "сям'ю ШАС" харчаваннем ― Лукашэнка
Расія падтрымлівае ўступленне Беларусі ў ШАС – Пуцін
Беларусь будзе актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх вымярэннях ШАС - Лукашэнка