МІНСК, 10 сак – Sputnik. На данецкім напрамку працягваюцца актыўныя дзеянні падраздзяленняў "Паўднёвай" групоўкі войск расійскіх Узброеных сіл, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
Пры садзейнічанні авіяцыі і артылерыі на гэтым напрамку за мінулыя суткі знішчана больш за 120 украінскіх ваенных, сем браніраваных самаходак, тры аўтамабілі, гаўбіцы Д-20 і Д-30, а таксама самаходная ўстаноўка "Гваздзіка".
На купянскім напрамку, дзе дзейнічае "Заходняя" групоўка войск, за суткі знішчана да 40 ваенных УСУ і два аўтамабілі. На чырвоналіманскім напрамку актыўныя баявыя дзеянні прыпалі на населеныя пункты Чырвоны Ліман, Грыгароўка, Ямпалоўка і Чырвоная Дыброва, якія знаходзяцца на тэрыторыі ДНР і ЛНР. Тут страты ўкраінскай арміі склалі да 120 вайскоўцаў. Акрамя таго, знішчана гаўбіца Д-30, два пікапы і амерыканская артсістэма М777.
На паўднёваданецкім і запарожскім напрамках, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці групоўкі войск "Усход", артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары нанесены ў раёне Угледара, Гуляйполе, Праабражэнкі і Шчарбакоў. Знішчана звыш 50 украінскіх баевікоў, танк, гаўбіца і некалькі ваенных пікапаў. На херсонскім напрамку УС РФ знішчылі да 20 салдат УСУ, а таксама артылерыйскую і аўтамабільную тэхніку.
У раёне Петрапаўлаўкі ў ДНР дзякуючы намаганням армейскай авіяцыі, ракетных войск і артылерыі расійскіх Узброеных сіл ліквідаваны зенітны комплекс С-300. А знішчальная авіяцыя ПКС РФ збіла ўкраінскі Су-27 у раёне Мар’інкі ў Данецкай народнай рэспубліцы. З пачатку спецаперацыі расійскія войскі знішчылі ўжо 400 самалётаў, якія належалі УСУ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сербская зброя можа апынуцца ў "гарачых кропках" – Вучыч
Страты УСУ ў лютым выраслі на 40% – Шайгу
Крызіс ва Украіне падышоў да крытычнага моманту – МЗС КНР
Мінабароны РФ паказала кадры паездкі Шайгу ў Марыупаль – відэа
ЗША выдзеляць чарговы пакет дапамогі Украіне