Артылерысты Заходняй ваеннай акругі штодня наносяць масіраваныя ўдары па пазіцыях, ваеннай інфраструктуры і баявой тэхніцы УСУ ў зоне правядзення расійскай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны, такім чынам аказваецца агнявая падтрымка наступальным аперацыям мотастралковых і танкавых падраздзяленняў, расказалі ў расійскім Мінабароны.
Ваеннае ведамства апублікавала кадры баявой працы РСЗА, якім папярэднічае разведка на мясцовасці пры дапамозе беспілотнікаў. З дапамогай дронаў вядзецца пошук і выяўляюцца камандныя пункты, вузлы сувязі і склады УСУ.
Каардынаты выяўленых мэт перадаюцца артылерыстам, пасля чаго батарэя РСЗА "Торнадо-Г" высоўваецца на пазіцыі і наносіць удары. Пасля выканання агнявой задачы, разлікі "Торнадо-Г" максімальна хутка згортваюцца і пакідаюць небяспечны раён, на гэта ідзе не больш за хвіліну.
Як растлумачылі ў Мінабароны, разлікі ніколі не працуюць двойчы на адной і той жа агнявой пазіцыі, і таксама ніколі не адводзяць баявыя машыны ў адно і тое ж сховішча.
Раней паведамлялася, што ў такіх баявых сістэм ёсць шэраг пераваг перад кіраванымі снарадамі амерыканскіх РСЗА HIMARS. Як адзначалі ваенныя, снарады "Торнадо" перавышаюць амерыканскія аналагі па далёкасці стральбы і магутнасці баявой часткі, а таксама па дакладнасці пападання – у асобных выпадках яны могуць адхіліцца ад мэты не больш як на пяць-сем метраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Знішчальнікі ПКС Расіі збілі ўкраінскі Су-27 у Данбасе
Мінабароны РФ паказала стральбу з найноўшых танкаў Т-90М "Прорыв" – відэа
УС Расіі нанеслі ракетны ўдар па абаронных заводах Украіны
Ракетны ўдар з "горкай": як працуюць "Аллигаторы" ў зоне СВА – відэа
Расійская СПА збіла верталёт УСУ і 20 дронаў – Мінабароны