https://bel.sputnik.by/20230216/rasyskaya-spa-zbla-vertalt-usu--20-drona--mnabarony-1072379450.html
Расійская СПА збіла верталёт УСУ і 20 дронаў – Мінабароны
Расійская СПА збіла верталёт УСУ і 20 дронаў – Мінабароны
Sputnik Беларусь
Сродкі супрацьпаветранай абароны Расіі працягваюць абараняць неба і знішчаюць аб’екты праціўніка: снарады РСЗА, дроны, самалёты і верталёты. 16.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-16T17:48+0300
2023-02-16T17:48+0300
2023-03-01T16:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
данбас
спецаперацыя
украіна
расія
бяспека
міністэрства абароны рф
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0c/1072180278_0:0:3085:1736_1920x0_80_0_0_b563f7df316bb712a11b3b7d8530e0ae.jpg
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Сродкі СПА РФ за суткі збілі ўкраінскі верталёт Мі-8 і знішчылі 20 беспілотнікаў, паведамілі ў Мінабароны Расіі.Таксама СПА перахапіла чатыры снарады РСЗА HIMARS.Актыўна працавала артылерыя "Западной" групоўкі войск на Купянскім напрамку, было нанесена паражэнне вялікай колькасці ўкраінскай жывой сілы і ваеннай тэхніцы ў раёнах Навасёлаўскага ў ЛНР, Двурэчнага, Крухмальнага і Альшан у Харкаўскай вобласці. У выніку ліквідавана да 65 баевікоў УСУ, дзве баявыя бронемашыны, пяць аўто і РСЗА "Град".Расійскія войскі "Южной" групоўкі працягнулі біць артылерыяй па праціўніку і наступаць на Данецкім напрамку. У выніку атрымалася знішчыць да 135 вайскоўцаў УСУ, дзве пускавыя ўстаноўкі РСЗА HIMARS, тры танкі, тры баявыя бронемашыны, восем аўто, дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30, самаходку "Гвоздика", радыёлакацыйную станцыю контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-5 вытворчасці ЗША.Таксама ў раёне Верхнякаменскага ў ДНР быў ліквідаваны склад з боепрыпасамі ўкраінскай 54 мехбрыгады.Цяжкія агнямётныя сістэмы і артылерыя расійскай групоўкі войск "Центр" знішчылі падраздзяленні УСУ на Чырвона-Ліманскім напрамку.У прыватнасці, удары прыпалі на раёны Чырвонай Дзібровы і Кузьміна ў ЛНР. За мінулыя 24 гадзіны ўдалося знішчыць больш за сто ваеннаслужачых УСУ, тры баявыя бронемашыны, чатыры пікапы, РСЗА БМ-21 "Град", дзве гаўбіцы Д-20 і самаходку "Гвоздика".Артылерыя групоўкі войск "Восток" знішчыла падраздзяленні УСУ на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім кірунках у раёнах Вугледара і Прачыстоўкі ў ДНР. Праціўнік страціў за суткі больш як 55 ваеннаслужачых забітымі і параненымі, чатыры баявыя бронемашыны, два аўто, гаўбіцы Д-20 і Д-30.Контрбатарэйная барацьба вялася на Херсонскім напрамку, тут за мінулыя 24 гадзіны знішчаны самаходка "Акация" і гаўбіца "Мста-Б". Таксама ў раёне Херсона, Дудчан і Берыслава ліквідаваны чатыры склады боепрыпасаў 123-й і 126-й украінскіх брыгад тэраабароны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0c/1072180278_11:0:2742:2048_1920x0_80_0_0_9f95180d90d0b7f15888890bf504571c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данбас, спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, навіны
данбас, спецаперацыя, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, навіны
Расійская СПА збіла верталёт УСУ і 20 дронаў – Мінабароны
17:48 16.02.2023 (абноўлена: 16:44 01.03.2023) Сродкі супрацьпаветранай абароны Расіі працягваюць абараняць неба і знішчаюць аб’екты праціўніка: снарады РСЗА, дроны, самалёты і верталёты.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Сродкі СПА РФ за суткі збілі ўкраінскі верталёт Мі-8 і знішчылі 20 беспілотнікаў, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Таксама СПА перахапіла чатыры снарады РСЗА HIMARS.
Актыўна працавала артылерыя "Западной" групоўкі войск на Купянскім напрамку, было нанесена паражэнне вялікай колькасці ўкраінскай жывой сілы і ваеннай тэхніцы ў раёнах Навасёлаўскага ў ЛНР, Двурэчнага, Крухмальнага і Альшан у Харкаўскай вобласці. У выніку ліквідавана да 65 баевікоў УСУ, дзве баявыя бронемашыны, пяць аўто і РСЗА "Град".
Расійскія войскі "Южной" групоўкі працягнулі біць артылерыяй па праціўніку і наступаць на Данецкім напрамку. У выніку атрымалася знішчыць да 135 вайскоўцаў УСУ, дзве пускавыя ўстаноўкі РСЗА HIMARS, тры танкі, тры баявыя бронемашыны, восем аўто, дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30, самаходку "Гвоздика", радыёлакацыйную станцыю контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-5 вытворчасці ЗША.
Таксама ў раёне Верхнякаменскага ў ДНР быў ліквідаваны склад з боепрыпасамі ўкраінскай 54 мехбрыгады.
Цяжкія агнямётныя сістэмы і артылерыя расійскай групоўкі войск "Центр" знішчылі падраздзяленні УСУ на Чырвона-Ліманскім напрамку.
У прыватнасці, удары прыпалі на раёны Чырвонай Дзібровы і Кузьміна ў ЛНР. За мінулыя 24 гадзіны ўдалося знішчыць больш за сто ваеннаслужачых УСУ, тры баявыя бронемашыны, чатыры пікапы, РСЗА БМ-21 "Град", дзве гаўбіцы Д-20 і самаходку "Гвоздика".
Артылерыя групоўкі войск "Восток" знішчыла падраздзяленні УСУ на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім кірунках у раёнах Вугледара і Прачыстоўкі ў ДНР. Праціўнік страціў за суткі больш як 55 ваеннаслужачых забітымі і параненымі, чатыры баявыя бронемашыны, два аўто, гаўбіцы Д-20 і Д-30.
Контрбатарэйная барацьба вялася на Херсонскім напрамку, тут за мінулыя 24 гадзіны знішчаны самаходка "Акация" і гаўбіца "Мста-Б". Таксама ў раёне Херсона, Дудчан і Берыслава ліквідаваны чатыры склады боепрыпасаў 123-й і 126-й украінскіх брыгад тэраабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Захад дасягнуў кропкі невяртання, ператварыўшы Украіну ў плацдарм супраць Расіі