Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Папа Рымскі выказаў занепакоенасць сітуацыяй з Кіева-Пячэрскай лаўрай

Пантыфік заклікаў зацікаўленыя бакі паважаць месцы рэлігійнага пакланення.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Папа Рымскі выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй з Кіева-Пячэрскай лаўрай.
"Я прашу бакі канфлікту паважаць рэлігійныя месцы. Людзі любой канфесіі, якія прысвячаюць сябе малітве, з’яўляюцца падтрымкай для народа Божага", - сказаў ён падчас калектыўнай аўдыенцыі ў сераду.
Раней стала вядома, што адміністрацыя нацыянальнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра" 10 сакавіка паведаміла, што манахі Украінскай праваслаўнай царквы павінны пакінуць манастыр да 29 сакавіка.
Украінскія ўлады настойваюць, што манастыр парушыў умовы дагавора па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, але дэталей не прывялі.
У сваю чаргу, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 11 сакавіка звярнуўся да рэлігійных лідараў і міжнародных дзеячаў з заклікам выратаваць Кіева-Пячэрскую лаўру.
У мінулую нядзелю, 12 сакавіка, прыхаджане кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы сабраліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Афіцыйны канал Украінскай праваслаўнай царквы апублікаваў у YouTube відэаролік з вернікамі, якія моляцца разам у сценах храма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Папа Рымскі лічыць, што Зяленскі павінен вярнуцца за стол перагавораў
Папа Рымскі хоча сустрэцца з Пуціным
Папа Рымскі лічыць, што была абвешчана трэцяя сусветная вайна