Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская спартсменка ва ўпартым супрацьстаянні адолела прадстаўніцу Чэхіі Барбару Крэйчыкаву.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (другая ракетка рэйтынгу WTA) прайшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA 1000 у Індыян-Уэлсе (ЗША).
Сабаленка ва ўпартым супрацьстаянні адолела прадстаўніцу Чэхіі Барбору Крэйчыкаву (16). Матч працягваўся 2 гадзіны 3 хвіліны і скончыўся з лікам 6:3, 2:6, 6:4.
Адзначым, што раней тэнісісткі сустракаліся тройчы, двойчы перамагала Сабаленка. Аднак іх нядаўняя сустрэча ў Дубаі скончылася для беларускі паражэннем. Для Сабаленкі гэта пакуль што адзінае паражэнне ў сезоне.
Да гэтага на турніры ў Індыян-Уэлсе беларуска абыграла Яўгену Родзіну (427), а яе наступная саперніца – украінка Леся Цурэнка (95) – знялася з турніру. У чвэрцьфінале беларускую тэнісістку чакае сустрэча з амерыканкай Коры Гауф (шостае месца сусветнага рэйтынгу).
Нагадаем, прызавы фонд турніру ў Індыян-Уэлсе складае 8,8 мільёна долараў. Спаборніцтвы завершацца 19 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Івашка здаў пазіцыі: якія месцы займаюць беларусы ў рэйтынгах ATP і WTA
Усе біліся адзін за аднаго: Вудкрафт аб пераможным завяршэнні выезду "Дынама"
Рашэнне аб удзеле атлетаў РФ і Беларусі ў АГ-2024 пакуль што не прынята – МАК