Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

РФ асуджае дзеянні ўлад Украіны ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія адзначыла, што дзеянні Кіева дыскрымінуюць мільёны праваслаўных грамадзян.
Sputnik
МІНСК, 16 сак – Sputnik. Расийскі бок рашуча асуджае дзеянні ўкраінскіх улад у дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Марыя Захарава ў рамках брыфінгу ў чацвер.
"Мы рашуча асуджаем дадзеныя дзеянні, якія груба парушаюць правы і якія дыскрымінуюць мільёны праваслаўных", - заявіла Захарава, каментуючы дзеянні Кіева ў дачыненні да Кіева-Пячэрскай лаўры.
Прадстаўнік МЗС таксама адзначыла, што Расія заклікае профільныя міжнародныя арганізацыі аказаць уплыў на Кіеў і "пакласці канец ганенням і самавольству ў дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы".
Пры гэтым Захарава падкрэсліла, што адсутнасць каментарыяў з боку Сакратарыята ААН па пытанні сітуацыі з Кіева-Пячэрскай лаўрай, недапушчальна.
"Афіцыйны прадстаўнік (генсека ААН Стэфан - Spitnik) Дзюжаррык, будучы вопытным супрацоўнікам сакратарыята, які займае гэтую пасаду ўжо другі раз, сказаў, што ў яго няма інфармацыі адносна таго, што адбываецца з Кіева-Пячэрскай лаўрай. Але не думаю, што ў Сакратарыят ААН у Нью-Йорку не даходзіць сігнал інтэрнэту, што там няма сувязі, не працуюць камп’ютары, адключаныя тэлефоны і тэлевізары, - сказала яна.
14 сакавіка кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў накіроўваў генсаку ААН Антонію Гутэрышу і дзеючаму старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Буяру Асмані заклік паўплываць на Кіеў і запатрабаваць ад улад спыніць націск на царкву.
Пазней Дзюжарык заявіў, што ААН зыходзіць з пазіцыі, паводле якой, кожная краіна павінна гарантаваць свабоду веравызнання і абарону рэлігійных аб’ектаў. Актыўных дзеянняў, накіраваных на тое, каб спыніць самавольства Кіева ў дачыненні да лаўры, не было.
Раней стала вядома, што адміністрацыя нацыянальнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра" 10 сакавіка паведаміла, што манахі Украінскай праваслаўнай царквы павінны пакінуць манастыр да 29 сакавіка.
Украінскія ўлады настойваюць, што манастыр парушыў умовы дагавора па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, але дэталей не прывялі.
У сваю чаргу, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 11 сакавіка звярнуўся да рэлігійных лідараў і міжнародных дзеячаў з заклікам выратаваць Кіева-Пячэрскую лаўру.
У мінулую нядзелю, 12 сакавіка, прыхаджане кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы сабраліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Афіцыйны канал Украінскай праваслаўнай царквы апублікаваў у YouTube відэаролік з вернікамі, якія моляцца разам у сценах храма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Патрыярх Кірыл заклікаў не дапусціць закрыцця Кіева-Пячэрскай лаўры – відэа
Мітрапаліт Веніямін: варта спыніць націск на насельнікаў Лаўры
Папа Рымскі выказаў занепакоенасць сітуацыяй з Кіева-Пячэрскай лаўрай