СААЗ спадзяецца на завяршэнне пандэміі каронавіруса ў 2023 годзе

У арганізацыі мяркуюць, што за тры гады надзвычайнай сітуацыі загінула занадта шмат людзей, і многія да гэтага часу пакутуюць ад наступстваў пандэміі.
Sputnik
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус заявіў, што спадзяецца на завяршэнне пандэміі каронавіруса ў 2023 годзе.
Па даных арганізацыі, упершыню колькасць смярцей ад каронавіруса ў тыдзень стала менш, чым лічбы, пры якіх была абвешчана пандэмія.
"Цяпер мы, безумоўна, знаходзімся ў значна лепшым становішчы, чым калі-небудзь у час пандэміі", - канстатаваў гендырэктар.
Таксама Гебрэйесус адзначыў, што з пандэміі неабходна атрымаць урокі, каб больш не паўтарыць "цыклы панікі", якія былі характэрны падчас мер у адказ на эпідэмію. Сярод значных мер ён назваў інвестыцыі ў ахову здароўя, навуковыя даследаванні і міжнароднае супрацоўніцтва.
"Я ўпэўнены, што ў нейкі момант у гэтым годзе мы зможам сказаць, што COVID-19 скончыўся як надзвычайная сітуацыя ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, і як пандэмія", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце арганізацыі.
Раней гендырэктар СААЗ паведамляў, што застаецца задача разумення паходжання COVID-19 і вывучэнне ўсіх гіпотэз, гэта дапаможа прадухіліць выбухі захворванняў у будучыні. Гебрэйесус асабліва адзначыў, што за тры гады надзвычайнай сітуацыі загінула занадта шмат людзей. Многія ўсё яшчэ працягваюць пакутаваць з-за пандэміі. Высвятленне прычын успышкі каронавіруса ён назваў маральным абавязкам.
Нагадаем, што 11 сакавіка 2020 года споўнілася тры гады з моманту абвяшчэння СААЗ эпідэміі каронавіруса пандэміяй.

Не прападзе, але стане сезонным

Раней шэраг медыцынскіх экспертаў паведамляў аб тым, што вялікая верагоднасць пераходу COVID-19 у сезоннае захворванне па тыпе грыпу.
Так, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (РУДН) Сяргей Вазнясенскі выказаў меркаванне, што каронавірус можа перайсці ў разрад сезонных вірусаў у гэтым ці наступным годзе, пасля чаго не будзе лічыцца пандэмічным вірусам. Аднак гэта здзейсніцца толькі ў тым выпадку, калі не адбудзецца нейкай значнай мутацыі віруса, а такая верагоднасць яшчэ існуе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінздароўя апублікавала статыстыку аб вакцынацыі супраць COVID-19
СААЗ просіць не спыняць кантроль і аналіз геномаў COVID-19
Вакцыны абараняюць ад "кракена" толькі на 40% – Анішчанка