СААЗ просіць не спыняць кантроль і аналіз геномаў COVID-19

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрабіркі для забору крыві да аналізаў на каронавірус
Прабіркі для забору крыві да аналізаў на каронавірус - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2023
Падпісацца
Новы падвід "амікрона" працягвае распаўсюджвацца па свеце. Пакуль што больш за ўсё выпадкаў мутацыі выяўлена ў ЗША, Даніі і Вялікабрытаніі.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) працягвае назіраць за паводзінамі і хуткасцю распаўсюджвання новага падвіда "амікрона". Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік арганізацыі ў Расіі Меліта Вуйновіч.

"СААЗ працягвае сачыць за геномнымі зменамі віруса COVID-19 і яго варыянтаў на аснове даных эпіднагляду і секвеніравання, якія атрымліваюцца ад дзяржаў-членаў... Варыянт і яго паводзіны (рост у краінах, дзе пераважалі іншыя варыянты, і іншыя эпідэміялагічныя характарыстыкі) старанна адсочваюцца", - распавяла Мяліта Вуйновіч агенцтву РІА Навіны.

СААЗ таксама заклікае ўсе краіны не спыняць эпідэміялагічны кантроль і аналіз геному віруса, каб усе краіны свету своечасова атрымлівалі інфармацыю аб змяненні ў варыянтах каронавіруса.
Вуйновіч адзначыла, што хуткасць распаўсюджвання "кракена" і іншыя яго характарыстыкі знаходзяцца ў актыўнай прапрацоўцы.

Што такое "кракен"

Новы варыянт "амікрона" – "кракен" – упершыню быў выяўлены ў ЗША ў кастрычніку мінулага года. СААЗ папярэджвала, што падвід больш заразны, чым яго папярэднік: дзякуючы мутацыям ён хутчэй распаўсюджваецца, чым усе папярэднія штамы.
Тым не менш, клінічная карціна ў яго такая ж, як і ў іншых апошніх варыянтаў каронавіруса. Ён пераносіцца не цяжэй, чым больш раннія варыянты, не валодае павышанай смяротнасцю.
У Расспажыўнаглядзе адзначалі, што "кракен" больш небяспечны для пажылых людзей і для тых, у каго ёсць хранічныя захворванні. Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што пэўная імунная абарона ёсць ужо ў кожнага чалавека, таму пры выкананні вядомых усім мер бяспекі новых штамаў баяцца не трэба.
У сярэдзіне студзеня "кракен" быў выяўлены ў Расіі, на гэтым тыдні – ва Украіне. У Беларусі, паводле апошніх паведамленняў Міністэрства аховы здароўя, гэты варыянт "амікрона" пакуль што не знойдзены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вакцыны абараняюць ад "кракена" толькі на 40% – Анішчанка
Грып і "кракен": ці рыхтавацца да новых пандэмій?
Мінздароўя змяніла правілы вакцынацыі і рэвакцынацыі
Штам каронавіруса "кракен" выяўлены ў Расіі
Пандэмія каронавіруса падышла да канца – Мінздароўя
Стужка навiн
0